СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS
У Іраку за 2 тыдні загінулі трое журналістаў06/06/2007 20:17 Саіф Фахры, тэлевізійны аператар інфармацыйнага агенства «Асашыэйтэд Прэс», быў застрэлены ў Багдадзе па дарозе ў мячэць. За тыдзень да гібелі С. Фахры баевікі забілі 2-х мясцовых журналістаў і 7 сваякоў аднаго з іх. З пачатку вайны ў Іраку загінулі 104 журналіста і 39 тэхнічных супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
Общественность обеспокоена планами перестройки монастыря в развлекательный центр05/06/2007 12:25 В центре Минска рядом с православным Кафедральным собором стоит здание костела XVII века и его монастырский комплекс. В костеле с советских времен находится архив, в зданиях монастыря еще недавно находилась военная комендатура. Несколько месяцев назад в прессе появилась информация о планах руководства Минска перестроить монастырь в развлекательный центр.
Уладзімір Каткоўскі03/06/2007 01:19 Журналіст, заснавальнік Беларускай вольнай энцыкляпэдыі, стваральнік беларускай вэрсіі Google, pravapis.org
ТБМ заклікае абітурыентаў выбіраць беларускую мову на іспытах02/06/2007 16:56 Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звяртаецца да дзяўчат і юнакоў, якія закончваюць школу і будуць абітурыентамі, з заклікам зрабіць выбар на карысць беларускай мовы. Гэта тычыцца выбару іспыта па мовах – выпускнога ў школе і уступнага ў сярэднія спецыяльныя ці вышэйшыя навучальныя ўстановы. Абітурыенты могуць таксама здаваць па-беларуску іспыты па любым прадмеце.
У Польшчы асудзілі міліцэйскага начальніка, які загадаў страляць па ўдзельніках страйку01/06/2007 14:57 У Польшчы, праз чвэрць стагодзьдзя пасьля ваеннага становішча і пасьля 14 гадоў судовых працэсаў, асуджаны Рамуальд Цесьляк - міліцэйскі начальнік, які дазволіў ўжыць зброю супраць удзельнікаў страйку гарнякоў, што прывяло да сьмяротных ахвяраў. Узвод, якім кіраваў Р. Цесьляк, страляў у г. Катавіцэ ў гарнякоў капальні “Вуек” і “Маніфэст ліпцовы”, якія пратэставалі супраць ваеннага становішча.
Ураджэнец Беларусі балятуецца на пост прэзыдэнта Ізраілю31/05/2007 12:44 Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, віцэ-прэм’ер Шыман Перэс заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ізраілю. Гэта будзе другая спроба 83‑гадовага палітыка заняць пост кіраўніка дзяржавы. У 2000 г. ён прайграў на выбарах сёньняшняму прэзыдэнту Машэ Кацаву.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню канцэрна “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага30/05/2007 19:21 Як паведамляе БелТА, у Менску супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі 29 траўня затрымалі старшыню дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага. Аб гэтым сёньня на прэс-канфэрэнцыі абвесьціў Генэральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, кіраўніку канцэрна інкрымінуюць крадзёж і службовыя злоўжываньні. Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі зацьвердзіў стратэгію дзеяньняў29/05/2007 19:12 На Кангрэсе дэмакратычных сіл Беларусі, які прайшоў у Менску, зацьверджаная стратэгія дзеяньняў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У новы склад Палітычнай рады АДС на Кангрэсе абраныя 44 прадстаўнікі палітычных партыяў краіны і грамадзкіх рухаў. Пасля завяршэньня Кангрэсу прайшло першае паседжаньне новай Палітычнай рады, на якім зацверджаныя яе 4 сустаршыні.
Выдадзены першы падручнік беларускай мовы для венгерскіх студэнтаў26/05/2007 10:32 Першы падручнік для венгерскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову, быў прадстаўлены на мерапрыемстве, прысвечаным 15-годдзю дыпламатычных адносін Беларусі і Венгрыі. Яно прайшло ў гістарычным цэнтры Будапешта - у Венгерскім ваенна-гістарычным музеі. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Будапешце, падручнік прадставіў прафесар Андраш Золтан, выкладчык Будапешцкага універсітэта імя Лоранда Этвеша.
Сёння ў школах краіны – апошні званок25/05/2007 13:48
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |