СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПа дарозе з Гомеля ў Жлобін з цыстэрны вылілася 60 т паліва
18 cтудзеня па дарозе з Гомелю ў Жлобін з таварнай чыгуначнай цыстэрны знікла 60 тон карабельнага паліва "Газаіль-АКА-305". Грузаадпраўніком з'яўлялася беларускае ТАА "Трайпл", грузаатрымальнікам — латвійскае ТАА "Інгрыд "А". Як паведамілі БелаПАН у Гомельскай транспартнай пракуратуры, 18 студзеня ў 16.13 з Гомелю ў Даўгаўпілс (Латвія) адправіўся таварны састаў, прыналежны Латвійскай чыгунцы, з цыстэрнамі, напоўненымі нафтапрадуктамі. Пасля мінання станцыі Салтанаўка на шляхах застаўся ўстойлівы пах дызпаліва. Пры прыбыцці ў Жлобін у 18.13 выявілася, што адна з цыстэрнаў, напоўненая 60 т газаіля, пустая. Для высвятлення акалічнасцяў створана камісія з адмыслоўцаў Беларускай чыгункі, транспартнай пракуратуры і Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Папярэдняя версія страты паліва — уцечка нафтапрадукта з незачыненай належным чынам ніжняй запорнай прылады цыстэрны.
Алена Германовіч БелаПАН 19.01.2009
Гл. таксама: Пад цягніком «Сімферопаль - Мінск» загінулі 24 каровы У Гомельскай вобласці нецвярозы вадзіцель аштрафаваны на 31,5 млн. руб. Спасатели в Светлогорске подняли из двухметрового котлована мужчину без сознания Пьяный белорус вёз по Европе 22 опасные тонны Злачынца ўзяў банк голымі рукамі Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |