Вызначаны гарады, на камерцыйныя прадпрыемствы якіх не распаўсюджваюцца падатковыя льготы
У пералік населеных пунктаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)", у адпаведнасці з пастановай урада нумар 1451 увайшлі 22 гарады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.
У прыватнасці, дзеянне Дэкрэта нумар 1 не будзе распаўсюджвацца на Баранавічы, Брэст, Пінск (Брэсцкая вобл.), Віцебск, Наваполацк, Оршу, Полацк (Віцебская вобл.), Гомель, Жлобін, Мазыр, Рэчыцу, Светлагорск (Гомельская вобл.), Гродна і Ліду (Гродзенская вобл.), Барысаў, Жодзіна, Маладзечна, Слуцк і Салігорск (Мінская вобл.), Бабруйск і Магілёў (Магілёўская вобл.), а таксама Мінск. У гэтым гарадах колькасць насельніцтва перасягае 50 тыс. чалавек. Ва ўсіх астатніх населеных пунктах Беларусі прадпрымальнікі змогуць выкарыстаць падатковыя прэферэнцыі, што дасць магчымасць актывізаваць дзелавую актыўнасць, падкрэслілі ў Мінэканомікі.
Спецыялісты таксама адзначылі, што ў пералік не ўключаны горад Кобрын, нягледзячы на колькасць насельніцтва 50,5 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2008 года), таму што ўзровень беспрацоўя тут амаль у 2 разы перасягае сярэдні па Брэсцкай вобласці (адпаведна 2,1 працэнта і 1,2 працэнта). Прымяненне норм Дэкрэта нумар 1 павысіць інвестыцыйную прывабнасць дзейнасці камерцыйных арганізацый у гэтым горадзе, што дасць магчымасць стварыць дадатковыя рабочыя месцы.
Таксама не ўвайшоў у пералік Слонім, дзе па стану на 1 студзеня 2008 года налічвалася 50,9 тыс. чалавек. Зробленае выключэнне абумоўлена тым, што горад уключаны як праблемны ў пералік малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў у адпаведнасці з указам нумар 265 ад 7 чэрвеня 2007 года "Аб Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады".
Як нагадалі ў Мінэканомікі, 12 жніўня 2008 года прыняты Дэкрэт нумар 17, які ўносіць змяненні ў Дэкрэт нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)". Новая рэдакцыя падпункта 1.1 Дэкрэта нумар 1 прадугледжвае, што ад вылічэння і выплаты асобных відаў падатковых плацяжоў вызваляюцца камерцыйныя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, за выключэннем размешчаных у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс. чалавек. Пералік такіх населеных пунктаў зацвярджаецца Саветам Міністраў па ўзгадненню з Прэзідэнтам. У мэтах рэалізацыі гэтай нормы Саўмін прыняў пастанову нумар 1451.
Наталля Вярбіцкая
БЕЛТА
08.10.2008
Гл. таксама:
Светлагорскі ЦКК у I паўгоддзі павялічыў экспарт на 42,3%
МБРР выдзяліць Беларусі $ 60 млн. на развіццё сістэм водазабяспячэння
Почему пустуют "чернобыльские" поселки?
У Светлагорску самае таннае жыллё
Дэмпінгавы імпарт украінскай карамелі выцясняў з беларускага рынку айчынную прадукцыю - МЗС