СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСтудэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада
Выяўлены невядомыя раней звесткі са старадаўняй гісторыі нашага горада. Аказалася, што па просьбе тутэйшага жыхара нават было прынятае адно з рашэнняў караля Стэфана Баторыя. Першыя пісьмовыя звесткі аб Шацілках адносяцца да 1560 г. (з 1961 г. – Светлагорск). А першыя вядомыя жыхары Шацілак – гэта Раман Шаціла, помнік якому стаіць у цэнтры горада, і Ждан Манкевіч. У 1560 годзе Манкевіч атрымаў маёнтак Шацілінскі Востраў у Рэчыцкім павеце, з умовай выканання вайсковай службы. Дакумент аб гэтым быў знойдзены яшчэ ў 1989 г., аднак нічога больш пра Шацілкі 16 ст. дагэтуль вядома не было.
У лісце Стэфана Баторыя – рашэнне аб тым, што шляхта Рэчыцкага павету павінна несці земскую вайсковую службу на выпадак нападу непрыяцеля на ўскраінны замак у горадзе Чачэрску, і не прыцягвацца да ніякіх іншых павіннасцей. А сярод тых, кто звяртаўся да караля з такой просьбай, названы Ждан Манкевіч. Дакумент даследваў гісторык Віталь Галубовіч з Наваполацку. Звесткі аб каралеўскім лісце ён прывёў у сваім артыкуле “Дакументы па гісторыі Рэчыцкага павета ў кнігах запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы”. Артыкул апублікаваны ў зборніку “Трэція міжнародныя Доўнараўскія чытанні”.
Адзначым, што ў 1560 г. Манкевіч быў названы ў дакуменце як зямянін – селянін, які нёс вайсковую службу. А праз 16 гадоў, у лісце Стэфана Баторыя, ён выступае ўжо як шляхціц. Верагодна, ён меў аўтарытэт у Рэчыцкім павеце, калі звяртаўся да караля. Ад Ждана Манкевіча пачаўся радавод Манкевічаў гербу “Любіч”. Можна меркаваць, што і папярэдні уладальнік Шацілінскага Вострава – Раман Шаціла – нёс вайсковую службу пры тым самым Чачэрскім замку. Бо, як вынікае з ліста Стэфана Баторыя, у сваім звароце Манкевіч і яго паплечнікі спасыліся на правы, “ад продкаў атрыманыя”.
Тэльман Маслюкоў На карціне: кароль і вялікі князь Стэфан Баторый (мастак Й. Аман, пасля 1577 г.). 03.10.2008.
Гл. таксама: Тэлесюжэт аб раскопках у Шацілках даступны і ў Інтэрнеце Сенсацыйныя археалагічныя знаходкі ў Светлагорску У Шацілках выявілі антычныя знаходкі Падзякі універсітэта - лепшым удзельнікам раскопак Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |