СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЖлобін і Светлагорск: назіральнікі лічаць, што выбары не былі дэмакратычнымі
Выбары ў Жлобінскай выбарчай акрузе не былі дэмакратычнымі і свабоднымі – такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі. На працягу выбарчай кампаніі адсутнічалі роўныя ўмовы для кандыдатаў, не была забяспечана адкрытасць пры падліку галасоў. Падчас галасавання, на меркаванне назіральнікаў, меліся значныя парушэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У Жлобінскай акрузе балатаваліся 2 кандыдата – Уладзімір Батан, якога падтрымлівала ўлада, і Валерый Рыбчанка, прадстаўнік Партыі камуністаў беларускай.
Ён адзначае, што выбаршчыкаў прымушалі галасаваць датэрмінова. Напрыклад, на Беларускім металургічным заводзе аб гэтым было разаслана адпаведнае пісьмо. Для чаго ўлады імкнуліся, каб як мага болей выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова? “Ёсць падставы меркаваць, што скрыні для датэрміновага галасавання ўскрываліся, і ў іх падмянілі бюлетэні. На фотаздымках з 11 выбарчых участкаў бачна, што пячаткі, якімі апячатваліся скрыні, зменены. Па 8 выбарчых участках назіральнікі паспелі падаць заявы аб гэтым у пракуратуру” – паведаміў М. Афанасьеў. У Жлобінскай акрузе налічылі каля 6000 несапраўдных бюлетэняў. Такая колькасць, на меркаванне назіральніка, з’явілася з-за таго, што пасля падачы заяваў бюлетэні адмыслова зрабілі несапраўднымі, каб часткова скрыць фальсіфікацыю. “У скрынях для галасавання на даму на ўчастку № 14 аказалася больш бюлетэняў, чым у асноўнай скрыні – адзначае М. Афанасьеў. – Падлік бюлетэняў па скрынях, паводле Выбарчага кодэкса, павінен быць раздзельным. Аднак многія ўчастковыя камісіі змешвалі бюлетэні з асноўных скрыняў з бюлетэнямі датэрміновага і выязднога галасавання. Такім чынам можна скрыць фальсіфікацыі.” 28 верасня ў 22 гадзіны 30 хвілін кіраўніцтва акруговай камісіі аб’явіла, што камісія перапыняе працу да 11 гадзін наступнага дня. Аднак назіральнікі з вуліцы бачылі, што асвятленне ў памяшканнях камісіі не выключылі. “Верагодна, там рабілася нешта таемнае. Уначы Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі аб’явіла вынікі выбараў, у тым ліку і па Жлобінскай акрузе. А 29 жніўня, калі назіральнікі з’явіліся ў Жлобінскую камісію, ім быў прадстаўлены ўжо гатовы пратакол аб выніках галасавання па акрузе” – распавёў М. Афанасьеў. На думку назіральніка, для таго, каб выбары праходзілі справядліва, неабходна ўключаць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў усіх палітычных сіл і стварыць роўныя магчымасці агітацыі для ўсіх кандыдатаў. Кандыдатам трэба даць магчымасць праводзіць адрытую палеміку паміж сабой ў сродках масавай інфармацыі, і адмяніць датэрміновае галасаванне ў тым яго выглядзе, як яно праходзіць цяпер. Неабходна увесці таксама празрыстыя скрыні для галасавання, лічыць М. Афанасьеў.
Мясцовыя незалежныя назіральнікі зрабілі выснову, што ў Светлагорскай выбарчай акрузе выбары ў Палату прадстаўнікоў не былі свабоднымі і дэмакратычнымі. Ва ўчастковых выбарчых камісіях не было прадстаўнікоў розных палітычных сіл, а назіральнікі не мелі магчымасці сачыць за падлікам галасоў. Выяўлены таксама істотныя парушэнні выбарчага заканадаўства. Усё гэта, на меркаванне назіральнікаў, не дае падставу давяраць абвешчаным вынікам галасавання. У Светлагорскай выбарчай акрузе з 28 вылучаных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл улады не ўключылі ва ўчастковыя камісіі ніводнага чалавека. Назіральнікі гавораць таксама аб няроўных умовах для кандыдатаў.
Назіральнікі прыводзяць факты характэрных парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На Скарынаўскім выбарчым участку скрыня для датэрміновага галасавання захоўвалася не ў апячатаным памяшканні. На Мядкоўскім участку выбарчая камісія вазіла па вёсках бюлетэні і скрыні для галасавання, хоць гэта можна рабіць толькі для выбаршчыкаў, якія падалі заявы з просьбай аб галасаванні на даму. “Пры падліку бюлетэняў на выбарчым участку, дзе старшынём камісіі з’яўляецца дырэктар гімназіі Пётр Кулакоўскі, бюлетэні з асноўных скрыняў для галасавання былі змешаны з бюлетэнямі датэрміновага галасавання, – гаворыць В. Болбас. – Аднак Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што падлік павінен праводзіцца асобна, каб не было фальсіфікацыі падчас датэрміновага галасавання. Пры змешаным падліку бюлетэняў нельга давяраць вынікам.” Для таго, каб выбары праходзілі справядліва, неабходна ўнесці змяненні ў Выбарчы кодэкс, лічыць В. Болбас. На меркаванне назіральніка, важна, каб у Кодэксу было ўказана: выбарчыя камісіі павінны стварацца на парытэтнай аснове з прадстаўнікоў розных палітычных сіл, а назіральнікі павінны мець магчымасць сачыць за падлікам галасоў.
Беларускі Хельсінкскі камітэт
Гл. таксама: У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station Светлагорск: давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата дастаўлены ў міліцыю Svetlahorsk: unequal conditions for campaigning Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |