СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКандыдаты-камуністы працуюць у «Аб’яднаньні садзейнічаньня інтэграцыі Беларусі і Расіі»
На здымке: Валерый Рыбчанка, кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе.Зьвесткі пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паказваюць, што цэлы шэраг вылучэнцаў Аб'яднаных дэмакратычных сіл працуюць плячо ў плячо на адных і тых жа прадпрыемствах. Адразу тры кандыдаты ад Партыі камуністаў Беларускай — Валеры Рыбчанка (Жлобінская акруга), Анатоль Новік (Мухавецкая) і Алег Шапавалаў (Менская вясковая) — зьяўляюцца супрацоўнікамі грамадзкага аб’яднаньня садзейнічаньня інтэграцыі Беларусі і Расеі «Разам» («Вместе»). Як бачым, і сярод антылукашэнкаўскіх сілаў хапае прыхільнікаў будаўніцтва саюзнай дзяржавы. У цэлага шэрагу кандыдатаў ад Партыі БНФ і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі афіцыйным месцам працы пазначана зарэгістраванае ў Маскве ААТ «БеларусьКапіталМэнэджмэнт». На розных пасадах у гэтым таварыстве працуюць Аляксандар Сілкоў (юрысконсульт), Аляксей Янукевіч (намесьнік генэральнага дырэктара), Віталь Каратыш (дырэктар па разьвіцьці), Зьміцер Шыманскі (начальнік юрыдычнага аддзелу), Віктар Кавальчук (начальнік аддзелу па абароне інфармацыі), Дзяніс Садоўскі (начальнік упраўленьня разьвіцьця), Віталь Рымашэўскі (вядучы эканаміст), Яраслаў Берніковіч (намесьнік генэральнага дырэктара па сувязях з грамадзкасьцю). У адной канторы працуюць намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч і незарэгістраваны ў Барысаве Сяргей Салаш. Іхняе афіцыйнае месца працы — ГА «Міжнароднае агенцтва «Эўрапейская хваля». Таксама зьвяртае на сябе ўвагу пасада сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Уладзімера Нісьцюка. Аказваецца, што палітык зьяўляецца дырэктарам мясцовага дабрачыннага фонду выпускнікоў сувораўскіх і нахімаўскіх вучылішч «Выратаванае пакаленьне». На жаль, вялікая колькасьць апазыцыйных кандыдатаў ідуць на выбары як беспрацоўныя, часова беспрацоўныя ці пэнсіянэры, што адлюстроўвае сытуацыю ў краіне. Зьміцер Панкавец 04.09.2008, 15:30. Фота: nv-online.info
Гл. таксама: Гомельшчына: выйшаў інфармацыйны бюлетэнь “Выбар” Homel oblast: members of United Civil Party leave constituency commissions ‘Equal conditions’ for candidates in Svetlahorsk Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |