Магазіны Рагачоўскага раёна прадавалі пратэрмінаваныя прадукты
Падчас рэйдавых праверак Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў парушэнні ў працы гандлёвых прадпрыемстваў Рагачоўскага раёна, піша БелаПАН.
Як паведамілі ў КДК па Гомельскай вобласці, у трох крамах Рагачоўскага раённага спажывецкага таварыства і чатырох гандлёвых кропках прадпрыемства "Альтаір" выяўленыя факты рэалізацыі тавараў з закончаным тэрмінам прыдатнасці ад адных да 236 сутак на 470 тысяч рублёў. Гэта кандытарскія, хлебабулачныя вырабы, маргарын і інш.
Па матэрыялах праверкі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці 10 супрацоўнікоў, да адміністрацыйнай — дзевяць.