СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Светлагорску зарэгістраваны кандыдаты ў Нацыянальны сход
– Абодва кандыдаты вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, – гаворыць Вадзім Болбас, сябра Партыі БНФ. – За С. Дайнеку ў камісію прадаставілі 1208 подпісаў выбаршчыкаў. За В. Кавалёву – 4130; яна вылучана таксама ад вытворчага аб’яднання “Хімвалакно” і домабудаўнічага камбіната. С. Дайнека – інжынер “Аўтасэрвіса”, сябра Партыі камуністаў. Беспартыйная В. Кавалёва з 2004 г. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў, да таго была намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама, а калісці працавала ў гарадскім камітэце таксама камуністычнай партыі. Пасля праверкі першых 200 подпісаў за кожнага вылучэнца камісія правяла два паседжанні 26 жніўня. – На ранішнім паседжанні камісія прыйшла да высновы, што несапраўдныя подпісы за Дайнеку перавышаюць норму. У такім выпадку ў камісіі ёсць права дапаўняльнай праверкі. На працягу дня праверылі яшчэ 50 подпісаў. На вячэрнім паседжанні вызначылі, што з усіх правераных подпісаў колькасць несапраўдных – 14,8%, што не перавышае дапушчальную норму ў 15%. За В. Кавалёву камісія знайшла 2,8% несапраўдных подпісаў, – распавёў В. Болбас. Акруговая камісія адмовіла В. Болбасу ў азнаямленні з дакументамі аб вылучэнні кандыдатаў, хоць артыкул 13 Выбарчага кодэкса прадугледжвае, што падрыхтоўка выбараў праводзіцца “адкрыта і галосна”. Акрамя В. Болбаса, у камісіі ёсць назіральнік з праўрадавага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, але ён на паседжаннях 26 – 27 жніўня адсутнічаў. – Камісія ўручыла С. Дайнеку і В. Кавалёвай пасведчанні кандыдатаў – паведаміў В. Болбас. – Затым правялі жараб’ёўку чарговасці іх выступаў па радыё і тэлебачанні. Выступы на абласным радыё запланаваны на 3 верасня, на абласной тэлевізіі – на 19 верасня. Гаворыць Святлана Міхальчанка, кіраўнік ініцыятыўнай групы апазіцыйнага кандыдата С. Дайнекі: – У некаторых нашых падпісных лістах запісы былі зроблены розным почаркам. У выніку камісія зрабіла выснову, што ў зборы подпісаў удзельнічалі людзі, якія не ўваходзілі ў ініцыятыўную групу. Гэтыя лісты і склалі асноўную колькасць несапраўдных подпісаў. На паседжанні камісіі было паведамлена, што заробак С. Дайнекі за мінулы год склаў 7.262.140 руб., ён мае аўтамабіль “ВАЗ”. В. Кавалёва за гэты ж перыяд зарабіла на дэпутацкім пасту 41.470.191 руб., мае ва ўласнасці кватэру ў 28,4 кв. м і аўтамабіль “Опель-Амега”.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" (Фота А. Харланчука.)
Гл. таксама: Выйшаў рэгіянальны бюлетэнь "Выбары-2008" Светлагорск: падначаленыя камісіі Рагачоўская ўлада ціснула на зборшчыка подпісаў Спіс вылучэнцаў ад улады на Гомельшчыне Светлагорск: “ціхая” кампанія без роднай мовы Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |