СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСенсацыйныя археалагічныя знаходкі ў СветлагорскуЗнойдзеныя незвычайныя ўпрыгожванні эпохі позняй антычнасці
Пры раскопках на ўскраіне сучаснага Светлагорска знойдзеныя завушніцы і скроневыя кольцы старажытных гунаў. Знаходкі датуюць 5 стагоддзям нашай эры. Гэтыя бронзавыя артэфакты ўнікальныя для Беларусі. Сяргей Расадзін, прафесар, доктар гістарычных навук: «Вядома, вельмі незвычайнае спалучэнне. Раннеславянскае селішча, печ-домніца, дзе выплаўлялі жалеза з балотнай руды – з аднаго боку, і ўпрыгожванні такога паўднёвага качавога тыпу». На меркаванне прафесаре Рассадзіна, які ўжо не адно дзесяцігоддзе даследуе гісторыю старажытных славян, знаходкі хоць і нечаканыя, але суцэль лагічныя. На мяжы антычнасці і сярэднявечча нашыя продкі прымалі актыўны ўдзел у сусветнай гісторыі. Даследнік упэўнены, што славяне цалкам маглі ўдзельнічаць у гунскіх паходах легендарнага Аціллы на германскія дзяржавы і Заходнюю Рымскую імперыю. Сяргей Рассадзін, прафесар, доктар гістарычных навук: «Я адказна сцвярджаю: першае імя славян, пад якім яны з'яўляюцца ў гісторыі – анты. Як раз па-гунскі гэта азначае – сябры. Такім чынам, з гунамі ў іх былі адносіны не такія, як ў старажытных рымлян, скажам – больш дружалюбныя». Цяпер прафесар шукае археалагічныя доказы цесных кантактаў славян з готамі Прычарнамор'я. Іх дзяржава ў пачатку мінулага тысячагоддзя знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Украіны. Дапамагаюць яму ў гэтым аматары гісторыі з мясцовага будаўнічага каледжа. Тут 17-летнія хлопцы штодня знаходзяць дзясяткі рарытэтаў розных эпох. У асноўным гэта абломкі керамічнага посуду, кавалачкі стэла, курыльныя трубкі, але ёсць і незвычайныя рэчы. Аляксандр Палякаў, навучэнец Светлагорскага індустрыяльнага каледжа: «Самую галоўную знаходку зрабілі мы. Гэта галава цацкі, тулава не было, толькі мацаванні да самой галавы. Цаццы каля 200 гадоў». Вёска Шацілкі, з якой вырас Светлагорск, згадваецца яшчэ ў сярэдзіне 16 стагоддзя ў прывілеі Вялікага князя літоўскага Жыгімонта II, як маёнтак шляхціца Рамана Шацілы. Аднак месца размяшчэння менавіта старажытнага селішча было знойдзена толькі летась. Тут у 40 сантыметрах культурнага пласта – гісторыя позняй антычнасці, Кіеўскай Русі, Рэчы Паспалітай шчыльна спрэсаваная з кансервавымі слоікамі 21 стагоддзя. Сяргей Рассадзін, прафесар, доктар гістарычных навук: «Значэнне нашых раскопак у тым, што яны выдатна пацвярджаюць крыніцы 16 стагоддзя, тут прадстаўленыя шкляны і гліняны посуд гэтага перыяду. З іншага боку, раскопкі даказваюць, што да 16 стагоддзя ёсць яшчэ 1000 гадоў засялення гэтага месца». Раскопкі ў старажытных Шацілках прадоўжацца яшчэ 1,5 гады. Археолагі спадзяюцца, што за першымі сенсацыйнымі знаходкамі будуць і іншыя. Пасля заканчэння раскопак мясцовыя ўлады плануюць узвесці тут рэканструкцыю ўмацаванага маёнтка 16 стагоддзя шляхціца Рамана Шацілы.
14.08.2008, 20:30.Відэа – тут: http://www.ont.by/news/our_news/0030714/ (для абанентаў Byfly уваход – праз бясплатнае падключэнне). Гл. таксама: У Шацілках выявілі антычныя знаходкі Падзякі універсітэта – лепшым удзельнікам раскопак Не выключана, што Шацілкі ўзніклі ў VI стагоддзі (фотаэкспазіцыя) Фотагалерэя. 2007 г. Археалягічныя раскопкі ў Шацілках Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |