СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Жлобінскай камісіі – два дэмакратычныя назіральнікі
Марат Афанасьеў і Анатоль Сцепаненка пачалі назіранне за працай Жлобінскай акруговай камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Першы з іх накіраваны назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, другі – ад Партыі камуністаў беларускай. Абодва – мясцовыя людзі, жывуць у Жлобіне. Аб гэтым распавёў Валерый Рыбчанка, першы сакратар Жлобінскай арганізацыі Партыі камуністаў (на здымке). У суседнім, Светлагорскім раёне, як паведаміла актывіст Партыі камуністаў Святлана Міхальчанка, у акруговую выбарчую камісію пакуль не накіраваны ніводны назіральнік ад дэмакратычных сіл. Па яе словах, мясцовыя члены ПКБ занятыя ў ініцыятыўнай групе па вылучэньню кандыдата ў дэпутаты, а іншыя партыі пакуль не праявілі імкнення назіраць за працай акруговай камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 24.07.2008. Фота: "Таварыш".
Гл. таксама: Вылучылі ў камісію — падай дэклярацыю Жлобін і Светлагорск: зборшчыкі подпісаў “выйшлі на паляваньне” Светлагорскі райвыканкам збірае звесткі пра Сяргея Дайнеку Жлобін: апазіцыі ў камісіі няма! Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |