СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПрагматызм БМЗ
Аб новым праекце жлобінскіх металургаў распавёў генеральны дырэктар БМЗ Мікалай Андрыянаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 ліпеня. Маркетынгавае даследванне мэтазгоднасці будаўніцтва на БМЗ новага заводу па вытворчасці ліставага праката цяпер праводзіць швейцарская кансалтынгавая кампанія Research and Consulting Group AG. Цалкам даследванне будзе завершанае да 31 жніўня, а пакуль кампанія прадставіла папярэдняе заключэнне. Яго выснова: такі праект для Беларусі эканамічна выгодны. Па словах Н. Андрыянава, пытанне крэдытавання новай вытворчасці "у прынцыпе, практычна вырашана". Беларускі бок ужо папярэдне правёў перамовы з банкамі Вялікабрытаніі і Аўстрыі па пытанні фінансавання. Цяпер справа за Мінпрамам. Міністэрства павінна на падставе маркетынгавага даследавання і бізнэс-плану прадставіць праект ва ўрад і прэзідэнту. Афіцыйнае рашэнне аб пачатку будаўніцтва новага заводу, які будзе пабудаваны, хутчэй за ўсё, на новай пляцоўцы побач з дзейсным заводам, можа быць прынята ў 2009 годзе, а ўвесь праект рэалізаваны на працягу 5 - 6 гадоў, выказаў меркаванне гендырэктар БМЗ. Паводле папярэдніх планаў, БМЗ плануе на новым заводзе стварыць вытворчасць як гарача-, так і халоднакатанага праката: гарачакатанага тонкага ліста ў рулонах, тоўстага ліста мернай даўжыні і халоднакатанага ліста ў рулонах (у тым ліку для патрэб айчыннага аўтапрама). Цікавасць да новага праекту ўжо выявілі шматлікія замежныя кампаніі. Вядуцца перамовы з расійскімі, нямецкімі, японскімі, карэйскімі кампаніямі. "Але ёсць яшчэ група расійскіх кампаній з сусветным імём, якія жадалі бы ўкласці сродкі ў гэты праект. Ёсць велізарная цікавасць з боку металургічных алігархаў Расіі - яны зацікаўленыя ва ўдзеле ў гэтым праекце", - адзначыў Н. Андрыянаў. Аднак пры гэтым палічыў патрэбным падкрэсліць, што гаворка не ідзе аб акцыянаванні або продажу прадпрыемства. "Гэтае пытанне нават не абмяркоўваецца", - заявіў гендырэктар. Адным з крытэрыяў выбару партнёра для сумеснага прадпрыемства стане, па яго словах, магчымасць арганізацыі ім паставак сыравіны для новага заводу. Відавочна, што стварэнне новай вытворчасці з аб'ёмам спажывання 1,5 млн. т сталі ў год запатрабуе прыцягненні вялікіх сыравінных рэсурсаў. "Атрымаць грошы - добра. Але было бы правільным, на мой погляд, атрымаць такога партнёра, які меў бы не толькі сродкі, але і сыравінную базу. Улічваючы сур'ёзнае развіццё металургіі ў свеце, могуць быць праблемы з сырцом", - растлумачыў сваю пазіцыю Н. Андрыянаў. І далей дадаў, што прыняцце рашэння па гэтым пытанні - прэрагатыва ўрада. Кіраўнік БМЗ таксама паведаміў, што цяпер завод рыхтуецца прыступіць да рэалізацыі буйнага кантракту. Нядаўна трэйдар заводу - сумеснае беларуска-аўстрыйскае прадпрыемства - выйграў тэндэр на пастаўку фібры для будаўніцтва 57-кіламетровага тунэлю паміж Аўстрыяй і Італіяй коштам 17 млрд. EUR. Фібра (сталёвае валакно) выкарыстоўваецца ў якасці дадатку ў бетон і ў будаўніцтве тунэляў, дарог, узлётных палос. Цяпер прадпрыемства вырабляе гэтую прадукцыю ў невялікіх колькасцях. А каб выканаць маштабны кантракт, на заводзе на працягу году будзе пабудаваны цэх па вытворчасці фібры. Як ужо паведамлялася, нядаўна БМЗ, плануючы гандляваць ф'ючэрснымі кантрактамі на пастаўку квадратных сталёвых загатовак, зарэгістраваўся на Лонданскай таварнай біржы ў якасці прадаўца. Аднак пакуль на сусветнай біржавой пляцоўцы БМЗ працуе "у пасіўным рэжыме". Кіраўнік заводу адкрыта растлумачыў, чаму. "На жаль, мы цяпер не гатовыя працаваць з біржай, бо ў нас няма заканадаўчай базы. Калі на біржы прапаноўваеш тавар, фіксуеш кошт і кошт падняўся, то маржу біржа забірае сабе. Калі кошт апусціўся, то біржа даплочвае маржу заводу. Па нашых законах, якія не зусім урэгуляваныя, мы не можам гандляваць. Калі нам даплацяць грошы - нас зразумеюць. Але калі нашу ўмоўную маржу забярэ біржа? Але ж яна - камерцыйнае прадпрыемства, яна жыве за рахунак розніцы ў кошце", - адзначыў Н. Андрыянаў. Па просьбе журналістаў гендырэктар таксама пракаментаваў практыку гандлю металапрадукцыяй на Беларускай таварнай біржы. "На жаль, я не бачу механізму працы, як гэта створана на Лонданскай біржы", - канстатаваў Н. Андрыянаў. Па яго словах, металапрадукцыю, у тым ліку арматуру, нельга прадаваць гэтак жа, як машыны і ровары: для кожнага заводу, вытворчага цыклу, вырабы патрэбныя свае маркі металу. Што жа датычыцца беларускіх партнёраў БМЗ, то, як заўважыў гендырэктар БМЗ, "яны не зусім жадаюць купляць на біржы, бо біржавыя кошты і ўнутраныя беларускія кошты вельмі адрозніваюцца". Заявіўшы, што БМЗ павінен выйсці на цывілізаваны міжнародны рынак продажаў, дырэктар тым не менш не стаў хаваць, што цяпер у заводу ў гэтым няма вострай неабходнасці, як няма і праблем з продажам прадукцыі. Прадпрыемства працуе толькі па перадаплаце, атрымліваючы грошы за 1 - 2 месяца да выпуску прадукцыі. "Але сёння гэта добра, а што будзе заўтра?" - рытарычна заўважыў Н. Андрыянаў. Таццяна Маненок 21.07.2008 Фота: «БМЗ»
Гл. таксама: Жлобін і Светлагорск: зборшчыкі подпісаў “выйшлі на паляваньне” «Мы вас держим на льготных тарифах, наркотике» Беларусь – Венесуэла: будаўніцтва газаправодаў У Тураве занепакоены праектам здабычы бурага вуглю Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |