СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСветлагорскі райвыканкам збірае звесткі пра Сяргея Дайнеку
Намеснік старшыні выканаўчага камітэта Светлагорскага раёна Сяргей Меркулаў курыруе пытанні дзяржаўнай ідэалогіі. Начальнік С. Дайнекі быў выкліканы да С. Меркулава пасля таго, як быў апублікаваны спіс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі з прозвішчамі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Аб гэтым факце паведаміў прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай. С. Дайнека (на здымку) працуе інжынерам дыягностыкі прадпрыемства “Аўтасэрвіс” г. Светлагорска. Спагнанняў альбо заўваг па месцы працы не меў. Намеснік старшыні райвыканкама высвятляў падрабязнасці працы С. Дайнекі, а таксама запытаўся, да якога часу з інжынерам заключаны працоўны кантракт. 30-гадовы С. Дайнека у спісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл быў названы як магчымы кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе. Ён вядомы ў Светлагорскім раёне сваім удзелам у абароне сацыяльных гарантыяў для моладзі, пенсіянераў і іншых сацыяльна-малаабароненых катэгорый насельніцтва. У сувязі з гэтай дзейнасцю ў 2007 г. міліцыя рабіла ператрус у яго кватэры.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 22.07.2008.
Гл. таксама: Жлобін: апазіцыі ў камісіі няма! Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікета Суд указаў райвыканкаму на парушэнні заканадаўства Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |