СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПарламенты і парламентарыі
– Сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў цяперашніх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Хутка будзе абвешчаная дата правядзення чарговых Парламенцкіх выбараў. Святлана Кандрацьеўна, як Вы ацэньваеце працу цяперашняга беларускага Парламента і якія асаблівасці працы еўрапейскіх парламентаў? – Дзейнасць цяперашняга беларускага парламента ацэньваю адмоўна. Дастаткова толькі пералічыць некаторыя прынятыя законы, каб паказаць, як дэпутаты “абаранялі” інтэрасы народа. Гэта такія законы: аб пагалоўнай кантрактнай сістэме, аб адмене сацыяльных льгот і гарантый, аб змяншенні адпускоў, і іншыя. Акрамя гэтага, працягваюцца бясконцыя рэформы ў ахове здароўя і адукацыі. Шалёна выраслі кошты на медыкаменты, прадукты харчавання і жыллёва-камунальныя паслугі. Людзей загналі ў кут і працягваюць бязлітасна абдзіраць. Дэпутаты маўчаць і па пытанні будаўніцтва АЭС, баяцца ініцыяваць рэферэндум па гэтым пытанні. Але больш за ўсё мяне абурае тое, што дэпутаты, якіх завуць слугамі народа, адгароджваюцца ад народа. Успамінаецца, як мы, прадстаўнікі палітычных партый, прабіваліся ў беларускі парламент праз тры кардона міліцыі. У такіх умовах мы спрабавалі данесці да дэпутатаў просьбу шматлікіх тысяч выбаршчыкаў, каб дэпутаты перагледзелі пытанне аб адмене сацыяльных льгот і гарантый. Нас не толькі ў залу, а нават на парог не пускалі. Мы перадалі Кавалёвай В., дэпутату ад Светлагорскага раёна, 1340 подпісаў выбаршчыкаў. Аднак адказу на іх так і не атрымалі. Мы доўга дамагаліся сустрэчы з гэтым дэпутатам, а замест гэтага нам прапанавалі сустрэчу з інфармацыйнай групай Светлагорскага райвыканкама. Такім чынам улада засцерагае сваіх дэпутатаў ад няёмкіх пытанняў і сустрэч. Такога бязладдзя няма ні ў парламенце Літвы, ні ў парламенце Швецыі (у якіх мне даводзілася бываць), ні ў парламентах іншых краін Еўропы. Там парламентарыі самі бы выйшлі на сустрэчу з дэлегацыяй прадстаўнікоў палітычных партый. Больш таго, у еўрапейскіх парламентах ёсць адмыслова адведзеныя памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі, дзе можна любому жадаючаму пачуць справаздачу аб працы дэпутатаў альбо парламенцкіх камісій і атрымаць інфармацыю, якая цікавіць цябе. – Вы прымалі ўдзел у вясновай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў складзе беларускай дэлегацыі. Якое ўражанне Вы атрымалі? – Сапраўды, с 14 па 18 красавіка 2008 года ў г. Страсбурзе ва Францыі праходзіла вясновая сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Адначасова ў Радзе Еўропы адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой разглядаліся пытанні аб становішчы грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. Уражанне самае прыемнае. Гэтая паездка была вельмі карыснай ва ўсіх адносінах, але асабліва ў пазнавальным плане. Яна ўзбагаціла мяне ў палітычных пытаннях, дала магчымасць увачавідкі пазнаёміцца з культурай і сацыяльным жыццём адной з еўрапейскіх краін. У Страсбурзе працуюць 2 парламенты: нацыянальны французскі і Еўрапейскі. Скажу некалькі слоў аб Еўрапейскім парламенце. Гэта велічны і у той жа час строгі будынак. Беларусь з 12 сакавіка 1993 г. знаходзіцца ў статусе кандыдата на ўдзел у Еўрапарламенце. Рада Еўропы існуе прыкладна 60 гадоў. Тут вырашаюцца шматлікія палітычныя праблемы, якія выходзяць за межы адной дзяржавы. На аснове Дэкларацыі правоў чалавека у Еўрапарламенце выпрацаваны новыя падыходы да вольнага грамадзянскага грамадства. Гэта: вольнае развіццё партый, свабодная дзейнасць апазіцыі, незалежная судовая сістэма, незалежныя СМІ. У перыяд працы вясновай сесіі Парламенцкай Асамблеі я мела магчымасць з вялікай цікавасцю слухаць даклады федэральнага канцлера Германіі спадарыні Ангелы Меркель, прэм'ер-міністра Украіны спадарыні Юліі Цімашэнкі, камісара Рады Еўропы па правах чалавека спадара Томаса Хаммарберга; а таксама даклад Камітэта па абароне правоў чалавека "Стварэнне крымінальной дзяржаўнай сістэмы ў Беларусі", з якім выступіў спадар Хрыстас Пургурыдэс. Цікавым было абмеркаванне гэтых дакладаў і прыняцце рашэнняў. Варта адзначыць, што ўсе выступоўцы, акрамя расійскіх парламентарыяў, асуджалі палітычную сітуацыю ў Беларусі і выяўлялі шчырую зацікаўленасць у яе паляпшэнні і жаданні бачыць Беларусь у складзе Еўрапейскага Саюза. Варта адзначыць, што Еўрапарламент адчынены для наведвання. Пазнаёміцца з яго працай могуць усё жадаючыя, прычым праезд у парламент бясплатны. Для сябе я адзначыла, што разам з намі даклады слухалі студэнты і некалькі экскурсійных груп. Еўрапарламент – гэта палітычны і культурны цэнтр. Тут створаныя ўсе неабходныя ўмовы: вольны доступ да Інтэрнэту, працуюць выставы, праходзяць прэзентацыі, добра арганізаванае абслугоўванне ўдзельнікаў. – Што Вы можаце сказаць аб працы міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Радзе Еўропы? – У міжнароднай канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Ішла вельмі зацікаўленая гутарка, прапаноўваліся новыя падыходы і сувязі. Што датычыцца Беларусі, то ўдзельнікаў канферэнцыі цікавіў рэальны стан грамадзянскага грамадства. А дакладней – як змянілася палітычная сітуацыя пасля таго, як Еўрасаюз апублікаваў вядомыя 12 прапановаў для Беларусі; у якіх умовах існуюць палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і СМІ; як змяняецца становішча з правамі чалавека напярэдадні выбараў у беларускую Палату прадстаўнікоў. – Ваша ўражанне аб Страсбургу? – Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, уражанне ад знаходжання ў Страсбурзе самае прыемнае. Гэта сапраўдны цудоўны горад: чысты, утульны, ветлы. У невялікіх скверах, дзе пышна квітнелі сакура і вясновыя кветкі, спакойна шпацыруюць гараджане. У горадзе шмат гатэляў, бараў, крам, дзіўных па архітэктуры будынкаў. Кожны куток гэтага маленькага горада ўладкаваны з любоўю. Горад перасякаецца воднымі каналамі. Легкавых машын трохі, у асноўным людзі і, асабліва моладзь, перамяшчаюцца на роварах. Па працягласці веласіпедных дарожак горад з'яўляецца лідэрам сярод еўрапейскіх гарадоў. Пасажыраў абслугоўваюць фантастычна хуткасныя трамваі і цягнікі на паветраных падушках. Аднак больш за ўсё горад прыцягвае сваімі гістарычнымі славутасцямі, старажытнай крэпасцю, касцёламі, галоўным з якіх з'яўляецца Кафедральны сабор. На пляцы перад гэтым унікальным тварэннем чалавека заўсёды шмат турыстаў з розных краін. (svetlahorsk.belarda.org – camarade.biz) 03.06.2008
Страсбург, Еўрапейскі парламент.
Гл. таксама: Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікетаТо каток, то канцэртПамежнікі атрымалі наводку на пенсіянеркуМіліцыянты зачытваюцца «Звычайным прэзідэнтам»Міліцэйскі начальнік у Светлагорску параўнаў Еўрапейскі марш з “маршам 41-га году”
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |