СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS8 мая – 125 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Некрашэвіча
Краязнаўцы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці выявілі невядомыя раней звесткі з жыцця беларускага мовазнаўцы акадэміка Сцяпана Некрашэвіча (08.05.1883, вёска Данілоўка Светлагорскага раёна — 20.12.1937). Аб гэтым паведаміў БелаПАН мясцовы краязнаўца Віктар Раманцоў. Па яго словах, напярэдадні юбілею С. Некрашэвіча ў раёне адбылася двухдзённая вандроўка па родных мясцінах навукоўца, якую арганізавалі сябры "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" пад кіраўніцтвам Тэльмана Маслюкова. "У гутарках з жыхарамі Данілоўкі ён высветліў, што акадэмік быў праваслаўным. Па звестках старажылаў, у госці да Некрашэвічаў прыязджаў будучы народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. Жыхары вёскі распавялі, што трох братоў і абедзве сястры Сцяпана Некрашэвіча ў 1930-х гадах выслалі без дазволу ўзяць з сабой рэчы і ежу. На радзіму ніхто з іх не вярнуўся. Старажылы паведамілі, што ў вёсцы доўгі час таемна захоўваліся некаторыя рукапісы акадэміка, але падчас рэпрэсій 1950-х гадоў іх вымушаныя былі спаліць", — сказаў В. Раманцоў. Па яго словах, з дапамогай тапаграфічнай карты 1891 г. і мясцовых жыхароў былі запісаныя назовы ўрочышчаў, якія стануць асновай тапанімічнага слоўніка Данілоўкі. "Удзельнік вандроўкі навучэнец ПТВ Артур Жэлезнякоў заўважыў на мясцовых могілках камень над старадаўнім пахаваннем, які датаваны 1803 годам. Затым былі знойдзены яшчэ некалькі камянёў, датаваных 1809 і 1871 гадамі, што сведчыць аб існаванні фальварка Данілоўка з ХVIII стагоддзя" — адзначыў краязнаўца. Ён працуе над кнігай "Светлагоршчына ў пытаннях і адказах", у якой будзе раздзел аб С. Некрашэвічы. Па словах краязнаўцы, грамадскасць лічыць неабходным назваць імём акадэміка адну з вуліц Светлагорска і ўсталяваць у горадзе помнік С. Некрашэвічу паводле эскізу мінскага скульптара Эдуарда Астафьева.
Марат Гаравы 08.05.2008, 17:22.
Гл. таксама: 50 артыкулаў пра Светлагоршчыну Светлагоршчына ў пытаннях і адказах У Парыцкай царкве ўсталявалі крыж ХIV стагоддзя За што расстралялі Сцяпана Некрашэвіча? Бацьку беларускай навукі - на задворкі? Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |