СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSХлопчыку патрэбна дапамога (пісьмо)
http://naviny.by/rubrics/zdorovie/2008/04/08/ic_articles_292_156473/ http://new_heart.at.tut.by/default.html Яму ў лістападзе мінулага году ў Менску зрабілі аперацыю, якая абыйшлася бацькам у € 20000. Яна павінна была падоўжыць жыццё хлопчыка на некалькі гадоў, за якія бацькі спадзяваліся сабраць патрэбную суму. Але нядаўна яго стан пагоршыўся. Лекары кажуць, што яму засталося пару месяцаў. Часу катастрафічна мала! Трэба дзейнічаць разам. Адным бацькам не справіцца! Сястра з мужам дадуць € 5 тыс. Мы сям'ёй у сукупнасці - 1500000 руб. Бацькі Антона звярталіся ў прэзідэнцкую дабрачынную арганізацыю і атрымалі адмову: сказалі - няма сродкаў. Увогуле, як даходзіць да грошай... Збіраюся схадзіць у нашы цэрквы ў Гомелі, можна плакат зрабіць з фатаграфіямі вялікімі, як на сайце размешчаныя, і размясціць каля варот цэркваў, вернікаў-то шмат. Я думаю, збярэм, для першага ўнёску ўжо € 50 тыс. толькі не хапае. Тут галоўнае, каб чалавек, які хоча, каб хлопчык жыў, не проста выдаткаваў грошы, а яшчэ паведаміў сваім сябрам, сваякам і знаёмым. І растлумачыў, што гэта не «вутка», а сапраўднае гора простай сям'і. А дзяржава іх кінула сам-насам з іх горам. Таму мы, простыя людзі, павінны ўсё разам дапамагчы ім. Бацькі арганізавалі збор грошай на працы. Рассылаюць па спісе працоўных лісты. Хлопчыку не патрэбная спагада, яму патрэбныя канкрэтныя дзеянні. Неабходна, каб кожны, хто даведаецца аб гэтым няшчасці, спытаў у сябе: "Хто, калі не я?" І вырашыў для сябе: што ён асабіста можа зрабіць, да каго можна звярнуцца, як можна дапамагчы гэтай сям'і? Калі ласка, перашліце гэты ліст каму толькі можна!!!»
Контактный телефон родителей Антона — (029) 625 08 07. Эл. адрас: new_heart@tut.by
З дазволу Міністэрства аховы здароўя адчынены дабрачынны рахунак для збору сродкаў на лячэнне Антона. Рахункі адчыненыя ў філіяле № 305 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Гомель, МФО 151501663, УНП 400048193, - у бел. рублях: транзітны рахунак № 3819382102987 на л/р 000000004. - у замежнай валюце: транзітны рахунак № 3819382106417 (для ўсіх валют); на дабрачынны рахунак у еўра: № 9780000000003; на дабрачынны рахунак у далярах ЗША: № 8400000000031; на дабрачынны рахунак у расійскіх рублях: № 6430000000005. Прызначэнне плацяжу: «На Дабрасельского Алега Валяр'янавіча для лячэння Дабрасельскага Антона».
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |