СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Парыцкай царкве ўсталявалі крыж XIV стагоддзя
9 сакавіка ў храме г. п. Парычы адбыўся акафіст – шматлюдная ўрачыстая служба, прымеркаваная да Даравальнай нядзелі. Падчас службы веруючыя ўпершыню прыклаліся да старадаўняй святыні ў памяшканні храма і атрымалі памятныя буклеты з выявай 4-канцовага крыжа, паведамляе БелаПАН. Крыж зроблены з гранітнага валуна шэрага колеру вышынёй каля 1,5 м. Старадаўні крыж, які амаль урос у зямлю, светлагорскія краязнаўцы Тэльман Маслюкоў і Віктар Раманцоў выявілі ў 1993 г. на ўскрайку могілак в. Здудзічы, якая знаходзіцца ля р. Бярэзіна ў Чыркавіцкім сельсавеце Светлагорскага раёна. “Ён падобны на вядомыя Тураўскія крыжы ХІІ стагоддзя. Па словах мясцовых жыхароў, святыня мае цудатворную моц. Знаходку абследвала старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Наталля Дубіцкая. Яна лічыць, што здудзіцкі крыж можна аднесці да ХІV стагоддзя, калі хрысціянства замацавалася на Ніжняй Бярэзіне. Спецыялісты мяркуюць, што спачатку крыж быў усталяваны ў іншым месцы, магчыма – на беразе ракі, сімвалізуючы прыняцце хрысціянскай веры. Цікава, што верхняя частка помніка нагадвае трыліснік – старажытны хрысціянскі сімвал Святой Тройцы. На пярэдняй паверхні крыжа бачны 2 вертыкальныя і 2 гарызантальныя рысы, якія, хутчэй за ўсё, былі зроблены для разметкі валуна пад крыж” – распавёў Т. Маслюкоў. Паводле рэкамендацыі навукоўцаў, крыж для захавання у 2004 г. быў перавезены ў Музей гісторыі Светлагорска, але з-за рэканструкцыі музея не экспанаваўся. “Сёлета настаяцель парыцкай царквы іярэй Дзмітрый Шылянок прапанаваў перадаць крыж вернікам. Зараз крыж усталяваны ў храме і адкрыты для паломніцтва як хрысціянская святыня і помнік беларускай гісторыі” – сказаў Т. Маслюкоў. БелаПАН (з скарачэннямі). 10.03.2008, 16:45. На здымке: падчас службы з нагоды ўсталявання старадаўняга крыжа. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |