СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЗлачынца ўзяў банк голымі рукаміДля таго, каб абрабаваць яго, невядомаму дастаткова было пагрукаць у дзверы і назваць сябе інкасатарам. Дарэчы, да міліцыі было ўсяго 250 метраў. Расследванне працягваецца. У гарадскім пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна аддзяленне "Беларусбанка" знаходзіцца ў двухпавярховым будынку разам з поштай і аптэкай. Пастарунак міліцыі – на суседняй вуліцы, прыблізна ў 250 м ад банка. 25 лютага паміж 13-цю і 14-цю гадзінамі ў міліцыю патэлефанавала загадчыца аптэкі. Яна паведаміла, што аддзяленне банка абрабавана. Праз некалькі хвілін міліцыянты ўзялі месца здарэння пад назіранне. На другім паверсе будынка знайшлі дзяўчыну – старшага касіра, якая была ўся ў слязах. Тая распавяла, што прыблізна ў 13 гадзін 10 хвілін, падчас абедзенага перапынку, хтосці пагрукаў у дзверы банка. На пытанне касіра: "Хто там?" – невядомы адказаў: "Інкасацыя". Касір адчыніла ўваход, мужчына ў чорнай шапцы з прорэзамі для вачэй ударыў яе ў твар і паваліў на падлогу. Ён прайшоў за перагародку, забраў з кассы каля 9 млн. руб. у банкаўскіх упакоўках і скрыўся. Грошы прадназначаліся для выплаты ў гэты дзень заробку работнікам жыллёва-камунальнага прадпрыемства "Светач". Міліцыянты пачалі шукаць рабаўніка ў будынку і на вуліцах, у тым ліку пры ўдзеле кінолага з сабакай, але вынікаў гэта не дало. Мясцовыя людзі не бачылі, каб падчас здарэння хтосці выходзіў з банка. На месцы здарэння пабываў дырэктар раённага філіяла акцыянернага ашчаднага банка "Беларусбанк" Міхаіл Калінін. На меркаванне супрацоўнікаў аддзела бяспекі раённага філіяла, старшы касір паводле інструкцыі не павінна была адыходзіць ад кропкі трывожнай сігналізацыі і адчыняць дзверы. Арсень Даніловіч 28.02.2008
На здымке: супрацоўнікі міліцыі абмяркоўваюць, у які бок мог збегчы рабаўнік. Фота: ТБ "Ранак".
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |