СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСтудэнтка з Гомельшчыны ўпершыню атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША
Спачатку Іна навучалася па праграме бакалаўрата ў вышэйшым каледжы Маўнт Холіоўк, штат Масачусэтс. Там яна атрымала ступень бакалаўра эканомікі. А затым дзяўчына завяршыла навучанне і на магістарскі дыплом у галіне палітыкі і кіравання – ва Універсітэце Масачусэтса. Іна Міцькавец – выпускніца светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (філія ліцэя дзейнічала ў Светлагорску да 2001 г.). Кіраўніком групы, у якой навучалася Іна, была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Любоў Лазко. Тут будучая студэнтка атрымала атэстат з залатым медалём, пасля чаго прайшла двухгадовае навучанне ў Паўночным каледжы міжнароднай супольнасці ў Нарвегіі. Варта адзначыць, што ў родным горадзе І. Міцькавец закончыла таксама музычную школу і праявіла сябе на сцэне – песні ў яе выкананні гучалі нават па рэспубліканскім радыё. Пасля заканчэння нарвежскага каледжу дзяўчына вярнулася дадому, пэўны час працавала ў сваёй жа філіі ліцэя - выкладала англійскую мову, і ўдзельнічала ў развіцці сувязей Светлагорска з брытанскай акругай Мэндзіп. Затым працягнула адукацыю ў ЗША. Сваю працу ў якасці маладога спецыяліста Іна пачала таксама ў Злучаных Штатах. (Паводле naviny.by) 31.01.2008, 18:49.
Фота: “Гомельская праўда” (http://gp.by/index.php?date=15.7.2004).
Гл. таксама: Конкурс Каледжаў міжнароднай супольнасці Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне Дзяўчына са Светлагорска паступіла ў міжнародны каледж Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |