СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКонкурс штотыднёвіка “Ніва” (абвестка)
Пытанні да конкурса. 1. Якія герб і сцяг былі прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай? 2. Назавіце прозвішчы і імёны ўсіх былых старшынь Рады БНР. 3. Назавіце гарады, у якіх знаходзіліся сядзібы БНР. 4. Дзе зараз знаходзіцца Рада БНР і хто ёй старшынствуе? 5. Як называецца першы зборнік твораў беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», калі пабачыў ён свет і пад чыёй рэдакцыяй? 6. Як называліся літаратурныя альманахі аб’яднання ў мінулым, а як цяпер? Колькі нумароў выйшла кожнага з іх? 7. Хто цяпер з'яўляецца старшынёй «Белавежы» і дзе ён нарадзіўся? Назавіце ягоныя першыя тры паэтычныя зборнікі на беларускай мове. 8. Назавіце трох «белавежскіх» паэтаў і трох празаікаў ды апошні зборнік кожнага з іх. 9. Мае разважанні (у любым жанры, да 2 старонак машынапісу) на адну з тэм: – людзі, падзеі, ідэі БНР учора і сёньня; – мой «белавежац» або ягоны твор, які падарую блізкім. Тэрмін прымання адказаў – да 5 сакавіка. Адказы прымаюцца на адрас: Rada Programowa Tygodnika „Niwa” 15 – 959 Bialystok, ul. Zamenhofa 27 Poland. Tэл./факс (+48 85) 743 50 22. Гл. таксама: Абвесткі Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
Tut
:), Цікава... Сайт зусім памёр? 19:15, 17/02/2008