СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Светлагорску выйшаў на свабоду А. Змітровіч
На здымке: у момант сустрэчы – калегі і сябры рады бачыць А. Змітровіча (у цэнтры).
У Светлагорску ўвечары 23 студзеня пасля адміністрацыйнага арышту выйшаў на свабоду Анатоль Змітровіч – старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі. Пры выхадзе з ізалятара часовага ўтрымання яго сустракала паўтара дзесятка чалавек, якія прыйшлі выказаць такім чынам А. Змітровічу сваю падтрымку і салідарнасць. А. Змітровіч быў арыштаваны на 5 сутак за ўдзел у мітынгу пратэсту, які адбыўся ў Менску 10 снежня 2007 г. За гадзіну да заканчэння арышту каля будынку Светлагорскага раённага аддзела ўнутраных спраў і ў фае пачалі збірацца родныя і калегі А. Змітровіча, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прэсы. Міліцыя назірала за прысутнымі і высветліла прычыну збору, але перашкодаў не рабіла. “Дзякуй усім за падтрымку” – сказаў А. Змітровіч адразу пасля выхаду з-пад арышту. Ад грамадскіх арганізацый прадпрымальніку былі ўручаны бела-чырвона-белыя кветкі – А. Змітровіч атрымаў іх з рук дзяўчыны, якая ў мінулым таксама была арыштавана за ўдзел у маніфестацыі ў Менску. 23.01.2008
Гл. таксама: Як судзяць прадпрымальнікаў у рэгіёнах Арышт А. Змітровіча закончваецца 23 студзеня
Предпринимателей смешали с оппозицией Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |