СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАрышт А. Змітровіча закончваецца 23 студзеня
23 студзеня з-за кратаў светлагорскага ізалятара часовага ўтрымання выходзіць Анатоль Змітровіч – старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі. Ён арыштаваны на 5 сутак за ўдзел у мітынгу ў Менску. Таксама сталі вядомы падрабязнасці выкліку ў міліцыю прадпрымальніцы Ірыны Савацеевай, якую апытваў супрацоўнік Светлагорскага РАУС Юрый Гарбачоў. Прадпрымальнік Анатоль Змітровіч быў затрыманы міліцыяй увечары ў пятніцу 18 студзеня ў Светлагорску і да суда змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У панядзелак 21 студзеня ён збіраўся ехаць у сталіцу на чарговую акцыю пратэсту прадпрымальнікаў. 21 студзеня А. Змітровічу быў вынесена пакаранне ў форме адміністрацыйнага арышту на 5 сутак, але паколькі каля трох сутак ён да гэтага ўжо адбыў пад вартай, тэрмін зняволення закончваецца ў сераду 23 студзеня, пасля 19 гадзін. Падчас знаходжання пад вартай стан здароўя прадпрымальніка пагоршыўся, у суд двойчы была выклікана хуткая медыцынская дапамога. Паводле звестак, якія паступаюць з ізалятара, 22 студзеня А. Змітровіч па парадзе адваката спыніў галадоўку. Ірына Савацеева – старшыня рады прадпрымальнікаў Дома быта, што ў Маладзёжным мікрараёне горада, была выклікана ў міліцыю 21 студзеня. Павестку ёй прынеслі міліцыянты напярэдадні каля 23 гадзінаў увечары. Апытваў Савацееву супрацоўнік Светлагорскага РАУС Юрый Сяргеевіч Гарбачоў. “Ён казаў, што ў міліцыі ёсць дыктафонны запіс са сходу прадпрымальнікаў, праведзенага ў нядзелю на Цэнтральным рынку горада, і што я нібыта заклікала прыйсці падтрымаць Змітровіча. Насамрэч гаворка сярод прадпрымальнікаў вялася пра тое, што на адкрытым судовым працэсе можа прысутнічаць любы чалавек - у тым ліку і калегі Змітровіча па рынку” – распавяла І. Савацеева. 22.01.2008
На здымке: акцыя пратэсту ў сталіцы Беларусі 21 студзеня. Фота naviny.by |
|
|
Дызайн — unutranyholas |