СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАнатоль Зьмітровіч арыштаваны на 5 сутак
Намесьнік старшынi Сьветлагорскага раённага суду Натальля Белайчук пакарала 21 студзеня арыштам на 5 сутак старшыню каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі Анатоля Зьмітровіча. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску 10 сьнежня 2007 году. Адвакат Рыгор Навіцкі патрабаваў выпусьціць з-пад варты спадара Зьмітровіча, арыштаванага міліцыяй амаль за трое сутак да суду, і перанесьці разгляд справы на пазьнейшы тэрмін. За кратамі прадпрымальнік трымаў галадоўку. У яго падняўся ціск. Па выкліку двойчы ў суд прыяжджала хуткая мэдычная дапамога. Спадару Зьмітровічу рабілі ўколы й давалі іншыя лекі. Ён па сутнасьці ня мог належным чынам даваць тлумачэньні. Аднак судзьдзя Натальля Мікалаеўна Белайчук вырашыла пакараць актывіста. Гледачы, якія прысутнічалі на судзе, зьвярнулі ўвагу, што нейкіх істотных доказаў у справе прадпрымальніка не было. “Яго пакаралі, бо трэба было пакараць. Гэта звычайны заказ”, – сказаў адзін з назіральнікаў. У справе фігураваў здымак з інтэрнэту, дзе А. Зьмітровіч стаяў з мэгафонам. 21.01.2008 *** "Змитровичу инкриминировали нарушение установленного порядка проведения массового мероприятия, — сказала И. Савосеева. — Как оказалось, административный протокол сотрудники милиции составили на предпринимателя 10 января. Об этом он ничего не знал. Протокол был составлен на основании того, что Анатолий 10 декабря 2007 года участвовал в несанкционированном митинге на Октябрьской площади в Минске. Только накануне новой акции 21 января Анатолия задержали и сегодня приговорили к аресту". Сама И. Савосеева 21 января была вызвана в ОВД Светлогорска и опрошена "по поводу призывов к предпринимателям придти в суд поддержать Змитровича". Составлен протокол. В течение 10 дней предпринимательницу планируют вызвать в милицию еще раз. naviny.by21.01.2008
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |