СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЛюдзі прыйшлі да суда падтрымаць А. ЗмітровічаНекалькі дзесяткаў чалавек, у асноўным прадпрымальнікаў, прыйшлі да суда Светлагорскага раёна, каб прадэманстраваць сваю салідарнасць з А. Змітровічам. Ён быў затрыманы светлагорскай міліцыяй 18 студзеня і з таго часу знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Актывіст руху прадпрымальнікаў абвінавачваецца ва ўдзеле ў мітынгу, які праводзіўся ў сталіцы Беларусі 10 снежня 2007 г. Справу А. Змітровіча прызначана разглядаць суддзя суда Светлагорскага раёну Наталля Белайчук. Яна патлумачыла, што для разгляду адміністрацыйнай справы нібыта няма вольнай залі. Адвакат Змітровіча Рыгор Навіцкі заяўляе, што будзе патрабаваць вызвалення свайго падабароннага з-пад арышту. Адвакат Навіцкі патлумачыў журналістам, што міліцыя не пазнаёміла, як належыць, арыштаванага прадпрымальніка з яго правамі й матэрыяламі адміністрацыйнай справы. Больш за 72 гадзіны ніхто ня мае права трымаць чалавека пад арыштам без суда. Сёння Анатоль Змітровіч збіраўся ўдзельнічаць у мітынгу прадпрымальнікаў, які ладзіўца ў сталіцы. 21.01.2008, 15:09
На здымке: падчас акцыі 10 студзеня ў Менску, за ўдзел у якой А. Змітровіч быў выкліканы ў міліцыю 18 студзеня. Фота радыё «Свабода».
Гл. таксама:Прадпрымальнік А. Змітровіч аб’явіў галадоўку
Рэпартаж з акцыі прадпрымальнікаў Сьветлагорск: суд над Анатолем Зьмітровічам Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |