СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПрадпрымальнік А. Змітровіч аб’явіў галадоўку
Старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч, які быў затрыманы міліцыяй 18 студзеня і цяпер знаходзіцца ў светлагорскім ізалатары часовага ўтрымання, аб’явіў галадоўку. Аб гэтым паведаміла БелаПАН прадпрымальніца Жанна Рогава, якая разам з А. Змітровічам працуе ў Светлагорску. Арыштаваны прадпрымальнік змог перадаць інфармацыю аб галадоўцы праз адваката, які наведаў яго ў ізалятары. Таксама А. Змітровіч паведаміў падрабязнасці свайго затрымання. 18 студзеня, адпрацаваўшы на рынку, ён з’явіўся па павестцы ў Светлагорскі раённы аддзел унутраных спраў – яго выклікалі ў сувязі з удзелам у акцыі пратэсту 10 студзеня ў Менску. Неўзабаве міліцыянты даставілі прадпрымальніка ў ізалятар. (naviny.by 20.01.2008, 14:43)
На здымке: падчас акцыі 10 студзеня 2008 г. ў Менску, за ўдзел у якой А. Змітровіч быў выкліканы ў міліцыю 18 студзеня. Але затрыманы ён за ўдзел у мітынгу, які адбыўся ў Менску 10 снежня 2007 г. Фота радыё «Свабода». ![]() Гл. таксама:
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |