СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЗатрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху
У Гомелі 18 студзеня міліцыя затрымала старшыню савета прадпрымальнікаў рынка “Цэнтральны” Аляксандра Рубчэню. Ён пасьпеў распавесьці пра сваё затрыманьне. Як толькі Аляксандар выйшаў з цырульні, да яго падбег мужчына ў цывільным і ўдарыў кулаком у твар. Аляксандар паваліўся на зямлю. “Я выходзіў з цырульні, і тут на мяне раптам накінуўся невядомы чалавек, які ўдарыў мяне па твару і пачаў крычаць, што я яго зьняважыў. Праз поўхвіліны падыйшлі 3 супрацоўнікі міліцыі, абвінавацілі мяне ў нецэнзурнай лаянцы і папрасілі прайсьці ў аддзяленьне” – сказаў Аляксандр Рубчэня. Актывіст рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” А. Рубчэня быў дастаўлены ў Аддзел унутраных спраў Савецкага раёна Гомеля. У яго разьбітыя вусны. Сам ён лічыць, што яго ізалююць на час правядзеньня акцыі прадпрымальнікаў, прызначанай на 21 студзеня. На меркаваньне А. Рубчэні, улады баяцца, што як і 10 студзеня ў Менску, на вуліцы выйдуць тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не згодныя з указам А. Лукашэнкі № 760. Нагадаем, што шматлікія ўдзельнікі мітынгу 10 студзеня ў Менску былі затрыманыя і арыштаваныя на тэрміны ад 10 да 20 сутак. Паводле: БелаПАН, радыё «Свабода». 18.01.2008 На здымке: на плошчы Незалежнасьці ў Менску 10 студзеня - прадпрымальніцкі мітынг. Фота salidarnasc.org
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |