СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Светлагорску адбылася канферэнцыя ТБМ
Найбольш адметным вынікам дзейнасці Таварыства беларускай мовы ў Светлагорскім раёне за прайшоўшыя 2 гады сталі краязнаўчыя экспедыцыі. Такую выснову зрабіла Х-ая раённая канферэнцыя ТБМ у Светлагорску (Гомельская вобласць). Па ініцыятыве сябраў ТБМ і пры іх удзеле праведзены таксама першыя археалагічныя даследванні на месцы былога горада Казімір, які меў Магдэбургскае права, і ў Шацілках - старадаўняй частцы Светлагорска. Канферэнцыя, якая праходзіла 30 снежня, пачалася з гімна “Магутны Божа”. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі, абраныя на сходах мясцовымі сябрамі ТБМ імя Ф. Скарыны, і госці. Са справаздачай аб дзейнасці грамадскага аб’яднання ў раёне і аб планах на будучыню выступіў Тэльман Маслюкоў. У абмеркаванні ўзялі ўдзел Віктар Ахрамчук, Мікалай Бусел, Аляксандр Лаўрыновіч і іншыя. Віктар Новік – адзін з тых, хто ўлетку дабраахвотна працаваў на археалагічных даследваннях - прадставіў камп’ютэрны агляд раскопак у Шацілках. З прывітальнымі прамовамі да прысутных звярнуліся Вадзім Болбас (грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне") і Таццяна Наскова (Аб'яднаная грамадзянская партыя). Групе моладзі, якая нядаўна ўступіла ў ТБМ, былі ўрачыста ўручаны пасведчанні і значкі сябраў Таварыства. Пасля канферэнцыі адбылася сяброўская вечарына. На ёй Віктар Раманцоў, краязнаўца і журналіст, упершыню распавёў аб сваёй працы над кнігай па гісторыі раёну. З вялікай увагай прысутныя паставіліся і да прэзентацыі старадаўняга жаночага строю: Натальля Цярэшчанка, аматарка гістарычнай рэканструкцыі, аднавіла гэты строй па матэрыялах часоў Тураўскага княства (Х стагоддзе). Цікавы музычны выступ зрабіў госць з Менску Зміцер Сідаровіч – адзін з аўтараў альбому "Камэлот", які створаны ў стылі старадаўніх баладаў. Міхаіл Мікіціч
Госць канферэнцыі – Зміцер Сідаровіч, аўтар музыкі і слоў музычнага дыску “Камэлот”. (Фота А. Харланчука.)
Гл. таксама: Павіншуй сяброў па-беларуску!
Мовазнаўца з вёскі Дуброва
Конкурс, які прысвечаны 365-годдзю з часу заснавання г. Казімір (абвестка)
Адну з вуліц у сталіцы назавуць імём ураджэнца Светлагорскага раёна
Падзякі ўніверсітэта – лепшым удзельнікам раскопак
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |