|
Надвор’е
Апытаньне
Ці падабаецца Вам крама "Алмі" больш, чым ранейшы "Маяк"?
|
12 заўважных падзеяў года ў Светлагорску
Публікуем спіс 12 падзеяў, аб якіх у прайшоўшым годзе найбольш часта і падрабязна паведамлялі сродкі масавай інфармацыі. Гэта падзеі і здарэнні, якія адбыліся менавіта на тэрыторыі Светлагорскага раёна (таму ў спіс не ўключаны, напрыклад, дасягненні нашых зямлякоў на спаборніцтвах, якія праводзіліся ў іншых гарадах). У раздзеле «Апытанне» Вы можаце прагаласаваць за падзею, якую лічыце найбольш заўважнай. Вынікі апытання будуць апублікаваны.
- Прайшлі чарговыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў (студзень).
- Спыніла існаванне першая ў Светлагорску інтэрнет-кавярня - у Центры пазашкольнай працы (сакавік).
- Прызначаны новы старшыня раённага выканаўчага камітэта – Пётр Шостак (травень).
- Асуджаны былы намеснік генеральнага дырэктара камунальнага жыллёвага прадпрыемства «Светач» Віктар Чарняўскі, за атрыманне хабару (травень).
- Праведзены першыя археалагічныя раскопкі ў Шацілках – старадаўняй частцы Светлагорска (чэрвень – жнівень).
- Прададзены з аўкцыёна магазіны «Бярэзіна», «Маяк», гасцінічны комплекс «Светлагорск», рэстаран «У прычала» (верасень).
- З дна Бярэзіны падняты рэшткі манітора «Вінніца» і бронекацера «БКА-205» (жнівень – кастрычнік).
- Ліквідаваны дзіцячы дом у в. Мядзведаў (кастрычнік).
- «Вясельны бум» у Светлагорску: на працягу тыдня зарэгістравана 33 шлюбы (лістапад).
- Загінуў участковы інспектар, маёр міліцыі Юрый Шутаў, пры выкананні службовых абавязкаў (снежань).
- Адбыліся выступленні прадпрымальнікаў і іх работнікаў супраць шматлікіх штрафаў і звальнення работнікаў (жнівень – снежань).
- Асуджаны былы дырэктар Светлагорскага заводу жалезабетонных вырабаў і канструкцый Аляксандр Суббоцін, за злоўжыванне службовым становішчам і атрыманне хабару (снежань).
svetlahorsk.belarda.org
Зіма ў наваколлях Светлагорска. Фота wwww.1gb.ru

Усе навіны разьдзелу
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
- Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station 28/09/2008 15:22, Інтэрнет-агляд
Блог цалкам
|