|
Надвор’е
Апытаньне
Ці падабаецца Вам крама "Алмі" больш, чым ранейшы "Маяк"?
|
З Ражджаством Хрыстовым!
Веруючы чалавек заўсёды з трапятаннем чакае светлага свята Ражджаства Хрыстовага. Таму што Таямніца Віфлеемскай начы не перапынілася, яна жыве і не вычэрпваецца, як не вычэрпваецца любоў Айца Нябеснага да роду чалавечага.
Успомнім, як сустрэлі Хрыста простыя і шчырыя пастухі. Яны паслухаліся Анёла, паспяшылі да Віфліемскай пячоры, убачылі Яго і з глыбокай пашанай пакланіліся Яму.
А вось шлях валхвоў да Хрыста доўгі і пакутлівы. Яле яны ішлі, пакуль не знайшлі Богадзіця, а калі знайшлі, пакланіліся і прынеслі Яму дары. Іхні шлях – гэта шлях усяго чалавецтва, шлях, па якім людзі ідуць да Бога, пераадольваючы шматлікія цяжкасці і перашкоды.
Жывучы ў гэтым свеце, усе мы, браты і сёстры, у якойсці меры падобныя ці тым жыхарам, якія не адчынілі свае дзверы для Прэсвятой Дзевы і Іосіфа, ці пастухам Віфліемскім, ці валхвам, якія ідуць на пакланенне. І як гэта важна, як радасна і выратавальна, што мы, дзякуючы Богу, прыйдзем у Яго дом – храм, каб тут праславіць Яго і пакланіцца Яму, як Богу і Цару. Няхай Ён знойдзе ў нашых сэрцах для Сябе яслі. Амінь.
Настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла,
благачынны Светлагорскай акругі
протаіярэй Уладзімір
Усе навіны разьдзелу
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
- Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station 28/09/2008 15:22, Інтэрнет-агляд
Блог цалкам
|