|
Надвор’е
Апытаньне
Ці падабаецца Вам крама "Алмі" больш, чым ранейшы "Маяк"?
|
Пагоня на вуліцах Светлагорска
На здымку: індустрыяльны каледж на вуліцы Шашэйнай – каля яго разгортвалася кульмінацыя здарэння.
Вуліцы Светлагорска ў першы дзень новага году нагадвалі сцэны з амерыканскага “вестэрну”. Уладальнік аднаго з легкавых аўтамабіляў не тое пад уплывам выпітага ў навагоднюю ноч, не тое з якой іншай прычыны насіўся па горадзе з гучным ровам матору. За ім насілася міліцыя.
Гэта працягвалася болей за гадзіну. Урэшце, каля 16 гадзін на перакрыжаванні каля індустрыяльнага каледжу вадзіцель “Аўдзі” на вялікай хуткасці павернуў на вуліцу Шашэйная, ў накірунку маста праз чыгунку. Аўтамабіль не ўпісаўся ў паварот, перасёк паласу сустрэчнага руху і з’ехаў з узбочыны. Міліцэйскі аўтамабіль, які ўдзельнічаў у пагоні, рэзка затармазіў, ад чаго яго развернула на праезжай частцы. Добра, што тут з прычыны непрацоўнага дня было нешмат удзельнікаў дарожнага руху, і насустрач не рухаўся транспарт.
“Аўдзі” спыніўся ў прыдырожным кустоўніку, пазбегнуўшы сутыкнення з металічнай агароджай каледжа. Па словах відавочцаў, у пагоні былі задзейнічаныя 3 аўтамабілі, а кіраваў затрыманнем інспектар Кажадуб. Затрыманы парушальнік - мужчына гадоў 30-ці, прыстойна апрануты і саліднага выгляду. Пасля гэтага “Аўдзі” быў адбуксіраваны з месца затрымання. Міліцыя пакуль не паведамляе афіцыйную інфармацыю аб здарэнні.
svetlahorsk.belarda.org
Усе навіны разьдзелу
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
- Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station 28/09/2008 15:22, Інтэрнет-агляд
Блог цалкам
|