СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSГомельскія памежнікі затрымалі манеты ВКЛ коштам 14 тысяч долараў
Цягнік Кішынёў - Санкт-Пецярбург спыніўся ў пункце пропуска "Славечна" на афармленне. Абавязковы ў такіх выпадках агляд вагона - і на табе: у тамбуры, над топкай, касметычка. А у ёй - 28 чаканеных манет. Дыяметр ледзь больш пяцікапеечных, год вырабу - 1593. - Усё манеты ў выдатным стане. Дванаццаць, гледзячы па выявах, адносяцца да перыяду Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ 14 - аўстра-венгерскія. Прыналежнасць астатніх двух выявіць пакуль не атрымалася… Метал, з якога яны вырабленыя, праўдзівасць і культурна-гістарычную вартасць неўзабаве вызначыць адмысловая экспертыза. Пакуль знаходка перададзеная на Мозырскую мытню, - расказаў "Радыё Рацыі" Юрый Казачэнка, супрацоўнік прэс-цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі. Кіраўнік вагона, грамадзянін Малдовы, ад рарытэтаў адмовіўся: не ведае, маўляў, не бачыў. Па папярэдняй ацэнцы, безгаспадарчыя манеты каштуюць больш за 28 мільёнаў рублёў. У Гомельскім памежным атрадзе гэта затрыманне ўжо завуць адным з самых гучных за апошнія некалькі гадоў. Гл. таксама: «Чорныя капацелі» раскрадаюць гістарычную спадчыну. Улады бяздзейнічаюцьБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |