СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSНадзвычайнае здарэнне ў Светлагорску2 снежня ў Светлагорску адбылося надзвычайнае здарэнне. Па папярэдніх, неафіцыйных звестках, загінуў супрацоўнік міліцыі. У горад было выклікана спецыяльнае падраздзяленне. Міліція пакуль не паведамляе афіцыйную інфармацыю аб здарэнні. Таму існуе толькі папярэдняя наступная версія, якая патрабуе праверкі і ўдакладнення. Як распавядаюць жыхары ІІ-га мікрараёна горада, раніцой у гэтым мікрараёне ў адной з кватэраў трэцяга пад’езду дома № 2 адбыўся бытавы конфлікт. Па тэлефонным выкліку прыбыў супрацоўнік міліцыі, верагодна - участковы інспектар. Злачынца, які знаходзіўся ў кватэры, забіў супрацоўніка міліцыі нажом і завалодаў яго зброяй. Дом і прылягаючыя 2 двары былі ачэпленыя міліцыяй, з Гомеля выклікана спецпадраздзяленне. „Здарылася штосьці надзвычайнае. Я яшчэ ніколі не бачыў у нашым горадзе, каб было столькі міліцыі і каб так ачаплялі тэрыторыю” – кажа адзін з відавочцаў. Байцы ўкінулі ў кватэру праз вакно гранату і, ўзламаўшы дзверы, узялі кватэру штурмам – аперацыя завяршылася каля 14 гадзін 30 хвілін. Відавочцы кажуць, што бачылі кроў на падлозе ў пад’ездзе. Да вечару міліція працягвае весці працу ў доме. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |