СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSМіліцыянты зачытваюцца «Звычайным прэзідэнтам»
«Некалькі дзён таму начальнік мясцовага аддзялення КДБ Аляксандр Праляткоўскі вярнуў мне і іншыя рэчы, якія раней забралі, – гаворыць С. Міхальчанка. – А сістэмны блок камп’ютэра, як мне сказалі, яны вазілі на праверку ў Гомель. Шагінаў прынёс яго і выказаў шкадаванне, што з-за ўсяго гэтага я мела турботы». Па словах жанчыны, камп’ютэрам яна толькі пачала карыстацца, і фактычна на ім нічога не захоўвалася. Да пенсіі С. Міхальчанка была дырэктарам школы, цяпер актыўна выступае за захаванне сацыяльных гарантый для пенсіянераў, інвалідаў і моладзі. 14 кастрычніка, калі ў Менску праходзіў Еўрапейскі марш, на адной са светлагорскіх вуліц міліцыянты заштурхнулі С. Міхальчанку ў аўтамабіль. Яе прывезлі ў райаддзел міліцыі, дзе патлумачылі, што такім чынам “выклікалі ў якасці сведкі”. Затым супрацоўнікі міліцыі і КДБ паехалі разам з ёй дахаты на вобыск - сказалі, што шукаюць ноўтбук, які быў скрадзены ў чалавека, якога жанчына толькі крыху ведала. Ноўтбука падчас вобшуку не знайшлі, але вынялі сістэмны блок настольнага камп’ютэра, друкаваныя выданні і дакументы Партыі камуністаў, да якой належыць актывістка. Забралі таксама візітоўкі, якія засталіся ў С. Міхальчанкі пасля сустрэчы з венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам. «Пасля вобшуку я накіроўвала скаргі, настойвала, каб усё было вернута. На сёння дагэтуль не аддалі некалькі кніг кшталту «Звычайнага прэзідэнта». Сказалі, што кнігі чытаюць у міліцыі», – паведаміла С. Міхальчанка. charter97.org
Гл. таксама:
Міліцэйскі начальнік у Светлагорску параўнаў Еўрапейскі марш з “маршам 41-га году”
Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый
Допыт у КДБ у Светлагорску
Грамадзяне не атрымалі адказ ад Сьветлагорскага райвыканкама на заяву аб пікеце
У Сьветлагорску КДБ дапытаў Арсеня ЯгорчанкуБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |