СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSМовазнаўца з вёскі Дуброва
М. Бусел - настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах. Найлепшым настаўнікам яго лічаць вучні і калегі. Яго ў лепшым выпадку не заўважае адукацыйнае начальства. А ён начальства не баіцца. Робіць сваю справу якасна, не скардзіцца на жыццё, адсутнасць дапаможнікаў, слоўнікаў - бярэ, і сам складае. Дзеліцца сваімі слоўнікамі і мудрымі прадмовамі да іх з усімі намі. Мы зычым дзядзьку Міколу здароўя і плёну! *** Той, хто ведае Міколу Бусла, абавязкова ўзгадае коласаўскага настаўніка ў найлепшым сэнсе гэтага слова. Яго аднавяскоўцы з Дубровы, што ў Светлагорскім раёне, людзі пераважна пенсійнага узросту, добра ведаюць гэтага Настаўніка, слухаюць (а часам і чытаюць), што скажа ён. Закончыўшы некалькі дзесяцігоддзяў таму Менскі педагагічны інстытут замежных моў (цяпер – лінгвістычны універсітэт), М. Бусел прыехаў паводле размеркавання ў вёску, і да сённяшняга дня выкладае тамтэйшым дзецям замежныя мовы (передусім – іспанскую). Нямала часу ён аддаў выхаванню свах уласных дзяцей, якія пайшлі ўжо ў шырокі свет. Калі ў краіне былі яшчэ адносна свабодныя выбары, М. Бусел сядаў на ровар, аб’язджаў не толькі сваю, але і суседнія вёскі. І кандыдаты, якіх падтрымлівалі БНФ, іншыя дэмакратычныя сілы, набіралі там большасць галасоў. З дня стварэння Таварыства беларускай мовы ён адзін з яго найбольш рупных актывістаў на Гомельшчыне. Ніколі і нідзе не хаваў свах дэмакратычных і беларускіх поглядаў. Па-ранейшаму цягне нялегкі воз хатняй гаспадаркі, дбаючы пра тое, каб своечасова пасадзіць і ўбраць соткі, нарыхтаваць корму свойскай жывёле, паправіць плот, сваімі рукамі вырабіць патрэбныя ў гаспадарцы прылады. І разам з тым... Разам з тым у Міколы заўсёды знаходзіцца час, каб нястомна працаваць над сабою, вывучаючы ўсё новыя мовы (акрамя асноўных еўрапейскіх, у тым ліку новагрэцкай, ён ведае, напрыклад, і персідскую!), а самаё галоўнае – выкарыстоўваць свае веды на карысць беларускай Беларусі. Яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя ён склаў ёмісты „Іспанска-беларускі слоўнік”, а пазней прыйшла чарга слоўнікаў найчасцей ужываных слоў – італьянска-беларускага, ангельска-беларускага для школьнікаў, беларуска-іспанска-французска-італьянска-партугальска-грэцкага слоўнічка на 4000 словаў, „Слоўніка-мінімума беларускай мовы”... Зараз да друку рыхтуецца „Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў”. Мае М. Бусел пэўны даробак і як перакладчык мастацкай літаратуры: кніга ўругвайскага пісьменніка Гарасьё Кірогі „Казкі трапічнага лесу” выйшла асобным выданнем, „Сапраўдная апалогія Сократа” навагрэцкага літаратара Костаса Варналіса друкавалася напачатку ў штогодніку „Далягляды”, а потым у зборніку выбранай замежнай прозы „Гісторыя кахання”; выбраныя навелы з „Декамерона” Бакачча змяшчаліся ў часопісе „Крыніца”. М. Бусел піша і як арыгінальны празаік – яго навела „Анабазіс” выйшла ў нядаўна выдадзеным зборніку „мужчынскага” апавядання „Паветраны шар”. Неаднаразова ён выступаў на старонках розных дэмакратычных выданняў як арыгінальны і запамінальны публіцыст. Негледзячы на салідны ўзрост, юбіляр мае юначы імпэт, ён поўны творчых задумаў, сярод якіх – завяршыць переклад „Декамерона”, скласці яшчэ некалькі слоўнікаў, выгадаваць сябе наступнікаў... Хачу пажадаць яму здзяйснення ўсіх яго планаў, а таксама галоўнае мары – дачакацца таго дня, калі беларуская мова верне сабе годнае месца ва ўсіх сферах жыцця нашай краіны. Мяркую, што гэта мы мелі б ужо сёння, калі б кожны беларускі настаўнік, жывучы ў горадзе альбо на сяле, быў такім, як Мікола Бусел. Лявон Баршчэўскі, кандыдат філалагічных навук. (Паводле: „Наша слова”, 2007, № 42.) Гл. таксама: ТБМ збірае подпісы за ўшанаваннe памяці Янкі Брыля
У Дуброве выйшаў соты выпуск “народнага баявога лістка”
Сярод узнагароджаных ганаровымі дыпломамі – прадстаўнікі Светлагорскага раёна
Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыі
Настаўнік з вёскі Дуброва склаў новыя слоўнікіБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |