СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСяргей Сямёнаў: “Судзьдзя Дамненка не павінна працаваць судзьдзёй”
У размове з карэспандэнтам Еўрарадыё С. Сямёнаў сказаў, што яго поўнасьцю задавальняе рашэньне Вярхоўнага суду, але цяпер ён намераны абскардзіць дзеяньні судзьдзі М. Дамненкі ў Міністэрстве юстыцыі: “Зараз будзем падаваць дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, каб яны праверылі, ці судзьдзя Дамненка Марыя адпавядае сваёй службовай пасадзе. Мне вельмі не падабаецца, што мяне асудзілі проста так. На маю думку, судзьдзя Дамненка не павінна працаваць судзьдзёй.” С. Сямёнаў дадаў, што цяпер, падчас перасячэньня мяжы, яму прапануюць дэклярацыю на беларускай мове, але, на жаль, з шматлікімі граматычнымі памылкамі. “Прыйдзе час пазмагацца й за чысьціню мовы, калі ўдасца прыняць адпаведны закон”, - сказаў ён. (prsa.com)
*** Прадстаўнік Мытнага камітэта прызнаўся Еўрарадыё, што бачыў матэрыял пра памылкі ў мытнай дэкларацыі, і заявіў, што камітэт збіраецца звяртацца па дапамогу: “Тое, што мы безумоўна звернемся па экспертызу да аўтарытэтных спецыялістаў – без усялякіх сумневаў, гэтую нататку мы не збіраемся пакідаць так проста. Можа, паспяшаліся мы тады вельмі. Сам я не бачыў гэтую дэкларацыю і пакуль не меў стасункаў з чалавекам, які працаваў над гэтым”. У сваю чаргу, Таварыства беларускай мовы згодна дапамагчы зрабіць якасны тэкст. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |