СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАмерыка ўвяла санкцыі ў адносінах “Белнафтахіму”
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў адносінах канцэрна “Белнафтахім”. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, якое размешчанае 13 лістапада на афіцыйным інтэрнет-сайце Мінфіна ЗША. У прыватнасці, “замарожваюцца” ўсе банкаўскія рахункі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША і належаць “Белнафтахіму” і яго прадстаўніцтвам у Германіі, Кітаі, Латвіі, Расіі і Украіне, а таксама рахункі дачэрняй амерыканскай кампаніі “Белнафтахім Ю-Эс-Эй”. Акрамя таго, амерыканскім бізнесменам прадпісваецца ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам. “Мы узмацняем санкцыі ў адносінах да Лукашэнкі і яго бліжэйшых памочнікаў, уводзячы абмежаванні супраць буйнейшага канцэрну, які знаходзіцца пад кантролем яго рэжыму” – заявіў начальнік аддзелу кантроля замежных актываў Мінфіна ЗША Адам Жубін. Як раней паведамляў БелаПАН, на мінулым тыдні намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвід Крамер паведаміў, што Вашынгтон пойдзе на новыя санкцыі ў адносінах да уладаў Беларусі. “У бліжэйшы час чакайце новых крокаў ЗША адносна Беларусі” – заявіў 5 лістапада Д. Крамэр. Ён нагадаў, што ў час яго візіту ў Мінск у красавіку 2007 г. ён па ініцыятыве беларускага боку сустрэўся з намеснікам Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч. Па словах Д. Крамера, на гэтай сустрэчы былі дакладна акрэсленыя ўмовы паляпшэння адносінаў паміж Беларуссю і ЗША. “Галоўнай умовай было вызваленне усіх палітычных зняволеных. Не 2-х ці 3-х (хоць мы віталі бы і гэта), а ўсіх, - падкрэсліў Д. Крамэр. - Мы ім далі спіс гэтых вязняў, каб яны ведалі, аб кім мы гаворым, каб не было незразумеласці”. Прадстаўнік Дзярждэпартаменту выказаў шкадаванне, што “вязні не былі вызвалены”. “Наадварот, мы бачылі, што рэжым узмацніў ціск на апазіцыю і актывістаў неўрадавых арганізацыяў. У выніку пасля майго візіту ў красавіку мы вырашылі увесці дапаўняльныя санкцыі ў адносінах да беларускіх уладаў, што зрабілі з вялікім шкадаваннем” – сказаў Д. Крамер. “Прыблізна на працягу наступнага тыдню вы пачуеце аб дапаўняльных кроках, якія мы зробім” – дадаў тады памочнік дзяржсакратара. Фота beloil.by Гл. таксама: Житель Светлогорского района считает, что его уволили за подачу заявки на проведение пикета Міліцэйскі начальнік у Светлагорску параўнаў Еўрапейскі марш з “маршам 41-га году”
Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый
7 тысяч долараў за адсутнасць сертыфікатаў
З-за праблемаў на Мазырскім НПЗ Гомельская вобласьць засталася без сродкаўБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |