СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКонкурс, які прысвечаны 365-годдзю з часу заснавання г. Казімір (абвестка)
У 2001 г. прафесар С. Рассадзін выявіў звесткі аб тым, што ў ХVII ст. ў Беларусі існаваў горад Казімір, пра які раней навука не ведала. У 2006 г. з ініцыятывы Светлагорскай арганізацыі ТБМ пачаліся археалагічныя даследванні, у выніку якіх былы горад Казімір быў знойдзены. Выяўленне невядомага раней горада – рэдкая падзея ў гісторыі краіны. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя на беларускай мове сярод моладзі навуковых ведаў, традыцый гарадскога самакіравання і дэмакратыі ў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: навучэнцы, якія маюць узрост не меней 15 гадоў; студэнты вышэйшых навучальных устаноў, моладзь да 29 гадоў. Вынікі конкурсу будуць падводзіцца ў розных узроставых групах. На конкурс прымаюцца: 1) артыкулы, навукова-практычныя працы, рэфераты (па гісторыі, паліталогіі, праву, іншых грамадазнаўчых і сумежных дысцыплінах); 2) творчыя працы - нарысы, эсэ, творы выяўленчага мастацтва і іншыя. Удзельнікі конкурсу могуць самастойна сфармуляваць тэму сваёй працы ў адным з наступных накірункаў: · Археалагічныя даследванні былога горада Казіміра і Шацілак у 2006 – 07 гг. · Вёска Каралеўская Слабада (ўзнікла на месцы г. Казімір); Шацілкі (з 1961 г. – Светлагорск). · Цэцылія Рэната Габсбург – каралева Рэчы Паспалітай (заснавальніца Казіміра). · XVII стагоддзе ў Беларусі і Рэчы Паспалітай; вайна 1654 – 1667 гг. · Рэч Паспалітая як правобраз Еўрапейскага Звязу. · Мясцовае самакіраванне і традыцыі дэмакратыі ў Беларусі: еўрапейскі кантэкст. · Магдэбургскае права як правобраз Еўрапейскай хартыі самакіравання. Удзельнікі конкурсу могуць мець кіраўнікоў па падрыхтоўцы конкурснай працы - з ліку настаўнікаў, выкладчыкаў ці іншых спецыялістаў па сваёй тэме. Працы беларускіх удзельнікаў конкурсу прадастаўляюцца на беларускай мове. Працы ўдзельнікаў з іншых краін могуць быць прадастаўлены на іншых мовах з рэзюмэ па-беларуску. Конкурсныя працы будзе ацэньваць журы з удзелам навукоўцаў. Удзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя сертыфікаты. Переможцы ва ўсіх узроставых групах і секцыях будуць заахвочаны ганаровымі дыпломамі і прызамі, лепшыя працы будуць апублікаваны. Калі ласка, адпраўляйце Вашыя працы на конкурс да 15 студзеня 2008 г. Конкурсную працу можна даслаць адным з наступных спосабаў: поштай – на адрас: аддзяленне сувязі № 2, абанентная скрыня 32, г. Светлагорск, Гомельская вобласць, 247432; па электроннай сувязі – на адрас kazimir365@tut.by Па гэтых жа кантактах Вы можаце атрымаць дапаўняльную інфармацыю і кансультацыі. Жадаем поспехаў! Ілюстрацыя: герб г. Казімір (па малюнку 1643 г.). Гл. таксама: Адну з вуліц у сталіцы назавуць імём ураджэнца Светлагорскага раёна
Падзякі ўніверсітэта – лепшым удзельнікам раскопак
Не выключана, што Шацілкі ўзніклі ў VI стагоддзі (фотаэкспазіцыя)
Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і ГерцагавінеБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |