СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSТвары часу
У студзені 2004 г. Уладзімір Іванавіч паказваў у нашай галерэі сваю зусім іншую персанальную выставу – «Партрэтны летапісец». Тады народны мастак падарыў нам адну з карцін гэтай экспазіцыі – «Зону». Партрэт перасяленца з чарнобыльскіх мясцін не толькі трывожыў таленавітай дасканаласцю, але і здзіўляў арыгінальнасцю свайго афармлення. Замест звычнага багета – проста дошкі, якія нават не агабляваныя. А яшчэ – калючы дрот і карта радыяцыйнага забруджвання Беларусі. Усё гэта разам з самім творам глядзелася надзвычай цэласна і трагічна. Між іншым, аднойчы ў галерэю завітаў наведвальнік, які пазнаў на партрэце свайго бацьку – старшыню аднаго з калгасаў Гомельшчыны. А неўзабаве Уладзімір Стэльмашонак ахвяраваў галерэі творы і гэтай новай для нас экспазіцыі. Я папрасіў мастака прыгадаць тое, як ствараліся яны. «Ішоў 1978 год. Я атрымаў у Саюзе мастакоў СССР творчую камандзіроўку і вандраваў па самых прывабных для мяне мясцінах, – расказвае Уладзімір Іванавіч. – Пабываў у Паўладары, у Цалінаградзе, Варкуце, Запаляр'і, Комі АССР... І ўсюды пісаў беларусаў. Рабіў гэта, не перашкаджаючы ім займацца сваёй звычайнай працай. Мне даводзілася ўвасабляць сваіх герояў непасрэдна ля буравых установак, на цалінных палях, на жывёлагадоўчых фермах і ў чумах аленяводаў. Потым рабіў імправізаваныя выставы, каб нафтавікі, механізатары самі маглі сябе пабачыць. Была выстава і ў Маскве па выніках творчай камандзіроўкі, а потым – у нашым Мастацкім музеі...» Прыгадвае Уладзімір Іванавіч, што пісаць у незвычайных умовах яму дапамаглі вялізныя пастэльныя алоўкі, якія ён набыў у свой час у Амерыцы. Карыстаўся і вугалем. А напісанае сапраўды застаецца. Асабліва калі гэта зроблена рукой існага майстра. І як тут не пагадзіцца са словамі мастацтвазнаўцы Ірыны Назімавай: «Жывапісныя патрэты Стэльмашонка стылістычна неаднародныя. У першыя гады… яны выконваліся ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. Аднак праца ў тэхніках сграфіта і вітража наклала адбітак на почырк мастака. Вобразы набылі манументальнасць, прастора і формы сталі больш плоскімі, а контуры – падкрэсленымі. Гэтыя рысы, а таксама арнаментальныя матывы і закадзіраваныя тэксты, уключаныя ў кампазіцыю, надаюць некаторым карцінам характар плаката ці дэкаратыўнага панно».
Вось і ў светлагорскай экспазіцыі кожны партрэт – гэта характар, непаўторнае аблічча. Нават пры амаль аднолькавым знешнім падабенстве трох сясцёр-спявачак Каневічаў кожная з іх выглядае адметна. Нельга не замілавацца імі. Двойчы маляваў мастак бурыльшчыка А. Панурку ў Запаляр'і. У першым выпадку гэта проста партрэт, у другім – сюжэтны: партрэтуемага мы бачым у рабочым адзенні на фоне буравой устаноўкі і запалярнага краявіду. Але ў абодвух творах – адзін і той жа валявы характар упэўненага ў сваіх магчымасцях працаўніка.
Выстава прыемна здзівіла не толькі наведвальнікаў галерэі, але і стала добрым сюрпрызам для самога Уладзіміра Іванавіча. Ён, па яго ўласным прызнанні, ахвяруючы партрэтныя замалёўкі нашай галерэі, ніяк не чакаў, што яны складуць яшчэ адну персанальную экспазіцыю. Ізяслаў Катляроў (Ранак-плюс. 2007. № 42.) На здымках - творы Ул. Стэльмашонка: партрэт Народнага паэта Беларуси Якуба Коласа (1967), партрэт Народнага артыста СССР Рыгора Шырмы (1969). Фота mk.by, stelmashonok.iatp.by Гл. таксама: Падарунак з Магілёва
«Незвычайная звычайнасць» Ларысы Журавовіч
Непадалёк ад міліцыі сапсавалі скульптуруБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |