СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ цэнтры дыскусіі – Алесь Міхалевіч
Наколькі эфектыўная праца Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі? Якія мусяць быць адносіны БНФ з Аляксандрам Мілінкевічам? Ці правільная кадравая палітыка, якую праводзіць кіраўніцтва партыі? Гэтыя і многія іншыя пытанні сталі прадметам зацікаўленага абмеркавання. У цэнтры дыскусіі было пытанне аб будучым старшыні Партыі БНФ. Асаблівая ўвага прысутных была праяўленая да мяркуемага вылучэння на гэтую пасаду Алеся Міхалевіча. Цяпер не час мяняць партыйнага старшыню, бо гэта можа прывесці да размежавання сярод сябраў партыі – такое меркаванне Віктара Раманішкі, старшыні абласной арганізацыі. Думка Вадзіма Болбаса, партыйнага кіраўніка ў Светлагорску, адлюстроўвае іншы пункт погляду: у дэмакратычнай арганізацыі змена лідэра не дэстабілізуе яе структуры, але спрыяе абнаўленню дзейнасці на больш актуальную і сучасную. Падчас сходу В. Раманішка паведаміў таксама, што збіраецца завяршыць сваю дзейнасць на выбарных пасадах у абласной партыйнай арганізацыі. Тэльман Маслюкоў (BulletinOnline.org) На здымке: Алесь Міхалевіч. Фота michalevic.livejournal.com Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |