СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS«Дзяды»: у Гомельскай вобласці прайшла акцыя ў месцах расстрэлаў людзей
Акцыю наладзілі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, арганізацыйнага камітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД), а таксама прадстаўнікі праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацый. 1 кастрычніка каардынатары па стварэнню партыі БХД падавалі ў Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт заяву на правядзенне акцыі, аднак улады адмовіліся санкцыянаваць мерапрыемства. Удзельнікаў акцыі увесь час суправаджалі 2 аўтамабілі, з якіх невядомыя ў цывільным вялі відэяздымкі таго, што адбывалася. Ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі, дзе сёлета былі выяўлены масавыя пахаванні расстраляных людзей, актывісты усталявалі мемарыяльны камень і правялі памінальны мітынг. Каардынатар аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Канстанцін Жукоўскі распавёў прысутным аб абставінах выяўлення невядомых могільнікаў і аб фактах, якія сведчаць аб тым, што тут былі масавыя рэпрэсіі сталінскіх часоў. Нагадаем, у траўні – чэрвені 2007 г. ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі паблізу Гомеля 52-гі пошукавы батальён Узброеных Сіл правёў раскопкі невядомых могільнікаў. Ваенаслужачыя эксгумавалі парэшткі 70-ці чалавек. Паводле афіцыйнай версіі, вызначыць, хто тут быў пахаваны, немагчыма – з-за даўніны часу і адсутнасці якіх-небудзь рэчавых доказаў. naviny.by
Гл. таксама: Адну з вуліц у сталіцы назавуць імём ураджэнца Светлагорскага раёна Гомель: старшыню арганізацыі АГП арыштавалі на 7 сутак
КДБ правёў вобыск у памяшканні Гомельскай арганізацыі АГП
Раскопкі былога горада Казімір (фотаэкспазыцыя)
Людзі хочуць ведаць усю праўду аб расстрэлах пад ГомелемБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |