СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЗа выступ на «Дажынках» дзецям нават не падзяквалі
Інтэнсіўная падрыхтоўка праходзіла ў форс-мажорных абставінах: вучні незадоўга перад тым вернуліся з канікул, а педагогам была пастаўлена задача ў сціслыя тэрміны падрыхтаваць дзяцей для выканання адразу 6-ці твораў. Доўгі час ніхто ў школе ніхто не ведаў, якія з гэтых твораў насамрэч уключаць у канцэрт на «Дажынках». Калектыў з гонарам справіўся з падрыхтоўкай. Якія ўражанні засталіся ў школе пасля «Дажынак»? «Мне здаецца, арганізатары былі проста непадрыхтаваны да таго, каб прымаць у сябе дзяцей-артыстаў – лічыць мастацкі кіраўнік узорнага хору Галіна Ур'еўская-Яўсюкова. – З-за неарганізаванасці дзеянняў адказных асобаў шматлікія моманты былі проста ўпушчаны і не ўлічаны». І ў час рэпетыцыі, на якую дзіцячы калектыў выязджаў у Рэчыцу, і падчас самога канцэрту юным артыстам і іх педагогам давялося несоладка. Шмат гадзінаў яны чакалі пачатку рэпетыцыі і выступу, а затым – такое ж шматгадзіннае чаканне ад'езду. Пры гэтым - адсутнасць неабходных зручнасцей і элементарнай увагі з боку арганізатараў «Дажынак». «Што казаць аб арганізацыі, калі пасля канцэрту дзецям нават ніхто «дзякуй» не сказаў, хоць менавіта дзецям гэта трэба больш за іншых – адзначыла Г. Ур'еўская-Яўсюкова. - Але ўсё роўна мы вельмі ўдзячны нашым юным артыстам за іх арганізаванасць, цярплівасць і адказнасць». МІхаіл Мікіціч (BulletinOnline.org) Пакой мірных грамадзян на «Дажынках» ахоўвалі не толькі 2,5 тысячы міліцыянераў і вайскоўцаў, але і снайперы на крышах дамоў. Фота naviny.by
Гл. таксама:
У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты
У Рэчыцы з-за “Дажынак” 400 чалавек засталіся без працоўных месцаў
Рэчыца: знішчаны будынак гімназіі ХІХ ст.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |