|
Надвор’е
Апытаньне
Ці падабаецца Вам крама "Алмі" больш, чым ранейшы "Маяк"?
|
Адну з вуліц у сталіцы назавуць імём ураджэнца Светлагорскага раёна
Янка Брыль (1917 – 2006). Фота zbsb.org
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, вядомы гісторык Алег Трусаў выказаў удзячнасць светлагорскай грамадскасці за падтрымку ініцыятывы па наданню адной з вуліц у беларускай сталіцы імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Паводле словаў А. Трусава, наступнай вуліцай у сталіцы, якая атрымае імя вядомага дзеяча, будзе вуліца ў гонар аднаго з славутых ураджэнцаў Светлагорскага раёна.
Ініцыятыва прысвоіць новым сталічным вуліцам імёны Янкі Брыля і Льва Сапегі зыходзіла ад грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ). Усё пачалося са зварота ў гарвыканкам, які падпісаў А. Трусаў – старшыня ТБМ, дацэнт кафедры гісторыі і музеязнаўства факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры (на здымке).
«Мы напісалі зварот наконт вуліц Сапегі і Брыля: па Сапегу дзесці на пачатку году, па Брылю – вясной. Наконт Сапегі адказ прышоў вельмі хутка – «вырашым пытанне». А наконт Брыля было доўгае маўчанне. Тады мы сабралі па Брылю велізарную колькасць подпісаў з усёй Беларусі» - патлумачыў А. Трусаў у інтэрвію «Радыё Свабода».
У выніку падтрымкі з боку актывістаў ТБМ і іх дабраахвотных памочнікаў ў Светлагорскім раёне падпісаліся болей за 140 грамадзян. «Дзякуем за сабраныя подпісы. Дзякуючы і ім, ў Менску ёсць вуліца Я. Брыля» - адзначыў А. Трусаў у пісьме лідэру ТБМ у Светлагорску Тэльману Маслюкову. Разам па краіне, як паведаміла «Еўрапейскае радыё для Беларусі», было сабрана больш за 10 тысяч подпісаў.
Ініцыятыву падтрымалі людзі усіх узростаў – і сталыя, і маладыя. Гаворыць Юлія Гормаш, светлагорская 10-класніца, у якой падпісаліся некалькі дзесяткаў чалавек – моладзь і настаўнікі:
«Усе, каму прапаноўвала, падпісваліся ахвотна. І я, і многія з маіх сяброў ведаюць творы Янкі Брыля - «Птушкі і гнёзды», «Сіроцкі хлеб»… Атрымалася, што і наш унёсак ёсць у гэтую справу, ва ўшанаванне памяці пісьменніка».
З 44 дэпутатаў сталічнага гарсавета за прысваенне новым вуліцам імён славутых беларусаў прагаласавалі 37. Сярод іх - Уладзімер Краўчанка, галоўны лекар адной з паліклінік (дарэчы, бацька Наталлі Пяткевіч, намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта):
«Ну як жа я мог галасаваць інакш, калі я – намеснік старшыні камісіі ў справе пераназоўвання? І ў некаторых пытаннях шмат было маёй асабістай ініцыятывы. Мы будзем адзначаць беларускіх выбітных дзеячоў, тых людзей, якія маюць свой унёсак у развіццё самастойнасці Беларусі, якія адстойвалі інтарэсы Беларусі, якія былі асветнікамі».
Наступнай вуліцай у сталіцы, названай у гонар вядомага дзеяча, будзе вуліца Сцяпана Некрашэвіча, які нарадзіўся ў вёсцы Данілоўка Светлагорскага раёна. “Папярэдняя згода ўжо ёсць” - кажа А. Трусаў. Акадэмік С. Некрашэвіч быў ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Інстытута беларускай культуры (цяпер – Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), загінуў падчас таталітарных рэпрэсій у 1937 г. У наступным годзе споўніцца 125 гадоў з дня яго нараджэння.
На здымке: адзіны ў свеце партрэт Сцяпана Некрашэвіча - ў светлагорскай карціннай газерэі «Традыцыя». Яго аўтар – заслужаны мастак Аляксей Марачкін, з выставы якога была адчынена галерэя ў 1992 г.
Фота nchas.iatp.by, ranak.by
Гл. таксама:
Усе навіны разьдзелу
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
- Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station 28/09/2008 15:22, Інтэрнет-агляд
Блог цалкам
|