СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Светлагорску ў жылым доме правалілася стольУ адным з жылых дамоў у Светлагорску правалілася столь верхняга паверху. Здарылася гэта ў час рамонту кроўлі. Столь не вытрымала, калі адзін з работнікаў праходзіў па тэхнічнаму памяшканню над жылой кватэрай. 2-павярховыя дамы па вуліцы Леніна былі пабудаваныя ў 1950-я гады. Фасады дамоў рэгулярна фарбуюць, імкнучыся надаць ім «еўрапейскі выгляд». За апошнія гады на вуліцы былі заменены бардзюры, а тратуары вы многіх месцах выкладзены пліткай. Аднак за прыгожай «карцінкай» скрываюцца зусім іншыя рэаліі. Тамара Аляксееўна Вадап'янава жыве ў сваёй кватэры 53 гады. У пакоях – шматлікія сляды з-за рэгулярных працяканняў. Капітальнага рамонту ў доме ніколі не рабілася. А днямі проста на вачах гаспадыні ў прыхожай на столі ўтварылася дыра, у якую праваліліся ногі аднаго з рабочых. Жыхары занепакоены тым, што столь можа праваліцца і ў іншых памяшканнях. Мясцовыя людзі ўзгадваюць, як некалькі гадоў таму на гэтай жа вуліцы поўнасцю абрынулася столь у 1-павярховай краме «Бытавая хімія». На шчасце, адбылося гэта за некалькі хвілін да заканчэння перапынку, і людзей у гандлёвай залі не было. Аднак увесь тавар і абсталяванне былі знішчаны. Калі штосці падобнае паўторыцца ў жылым доме, наступствы могуць быць больш сур'ёзныя. У краме пасля таго здарэння правялі капітальны рамонт. У кватэры пенсіянеркі Т. Вадап'янавай ЖЭС абяцае адрамантаваць столь, але толькі пасля рамонту кроўлі. Гэта значыць, праз 1,5 – 2 месяцы восеньскага надвор'я. Пакуль дыру прыкрылі фанерай і цэлафанам. Міхаіл Мікіціч (
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |