СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSМіліцэйскі начальнік у Светлагорску параўнаў Еўрапейскі марш з “маршам 41-га году”
Святлану Міхальчанку міліцыянты лавілі учацвярох. Жанчыну, якая вядомая ў Светлагорску як абаронца сацыяльных правоў, на вуліцы заштурхнулі ў аўтамабіль. Адбывалася гэта 14 кастрычніка, калі ў Мінску праходзіў Еўрапейскі марш. Пры вобыску ў С. Міхальчанкі адабралі візітоўкі, якія засталіся ў яе пасля сустрэчаў з венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам. У раённым аддзеле міліцыі, куды прывезлі С. Міхальчанку, высветлілася, што яе такім чынам “выклікалі ў якасці сведкі”. - У аднаго чалавека, якога я ледзь ведаю, за некалькі дзён да таго нешта скралі – распавядае С. Міхальчанка. – Але я ўпэўнена, што для міліцыі гэта было толькі нагодай. Яны ўжо 2 дні бегалі за мной. 1340 чалавек у Светлагорскім раёне падпісаліся за захаванне сацыяльных гарантый для пенсіянераў, інвалідаў і моладзі. Арганізавала гэты збор подпісаў у мінулым месяцы С. Міхальчанка, яна ж і перадала іх у Нацыянальны сход для Валянціны Кавалёвай, дэпутата ад Светлагорска. У міліцыі пачалася доўгая размова пра Еўрапейскі марш і пра погляды С. Міхальчанкі. Вёў размову першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў, начальнік мясцовай крымінальнай міліцыі Сяргей Уладзіміравіч Кароткі. - Гэты падпалкоўнік казаў: “Што мы не бачылі ў Еўропе? У 41-ым годзе ўжо быў еўрапейскі марш", – распавядае Святлана Кандрацьеўна. – Газету “Таварыш”, якую я распаўсюджваю, ён назваў “брыдкай”. Але я не лічу яе такой, нават калі яна пабывала ў брыдкіх руках. Па словах С. Міхальчанкі, міліцэйскі начальнік абвінаваціў яе ў выхаванні “дрэннага пакалення”, якое ладзіць акцыі кшталту Еўрапейскага маршу. Да выхаду на пенсію жанчына 38 гадоў працавала педагогам і была дырэктарам адной з мясцовых школ, а цяпер - актывіст Партыі камуністаў беларускай. - Пасля паехалі да мяне дахаты праводзіць вобыск. Усё па той жа справе аб крадзяжы. Было 6 міліцыянтаў. Забралі сістэмны блок ад камп’ютэра, розныя выданні, нататнікі, фотаальбомы, візітоўкі... У тым ліку з Венесуэлы, куды я ездзіла ўвесну на міжнародны жаночы кангрэс – кажа С. Міхальчанка. Яна ўзгадвае, што ў Венесуэле двойчы была на сустрэчах з прэзідэнтам Уга Чавэсам, адкуль і засталіся многія з тых візітовак. Кірыл Фралоў (BulletinOnline.org) На здымках: С. Міхальчанка; падпалкоўнік міліцыі С. Кароткі; Еўрапейскі марш за свабоду 14 кастрычніка ў Мінску.
Гл. таксама: Вобыск у Маслюкова: шукалі мінеральныя ўгнаенні Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый
Допыт у КДБ у Светлагорску
7 тысяч долараў за адсутнасць сертыфікатаў
У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |