СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Тураве занепакоены праектам здабычы бурага вуглю
У г. Тураў Жыткавіцкага раёну адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з экспертамі па праблеме бурага вуглю, які збіраюцца здабываць на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Мерапрыемства пачалося з таго, што прысутных наведала міліцыя.Папярэдне месцам правядзення сустрэчы было заяўлена адно з памяшканняў у гарадскім Доме культуры. Але меней чым за суткі дырэктарка Дома культуры адмовіла арганізатарам сустрэчы у прадастаўленні памяшкання.
Местам сустрэчы стала памяшканне, у якім знаходзіцца грамадскае эколага-культурнае аб’яднанне "Зямля Продкаў". Пасля абяцання арганізатараў сустрэчы пра тое, што мітынгу не будзе, міліцыянты з’ехалі. Але прыкладна праз гадзіну вярнуліся ў іншым складзе. Капітан міліцыі Віктар Часлававіч Арленок настойваў на тым, што мерапрыемства не санкцыянаванае, і патрабаваў паказаць дамову арэнды на памяшканне. Сітуацыю выратаваў дэпутат Тураўскага гарадскога Савету, старшыня аб’яднання "Зямля Продкаў" Ф. Е. Пятрычыц.
Грамадскасць Жыткавіцкага раёну занепакоеная маючай пачацца распрацоўкай радовішчаў бурага вуглю, якія знаходзяцца на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Мясцовыя людзі лічаць, што гэта сапсуе экалогію раёна, аднаго з самых прыгожых у Беларусі ў прыродных адносінах. Грамадскія актывісты ў Жыткавічах вядуць збор подпісаў супраць здабычы бурых вуглёў.
Сярод жыхароў горада ходзяць самыя неверагодныя чуткі. Адна з якіх - нібыта абавязковае адсяленне жыхароў. Мясцовыя ўлады не маюць інфармацыі пра здабычу бурых вуглёў на тэрыторыі раёну і чакаюць указанняў ад вышэйстаячых чыноўнікаў.
Міхал Козел
На здымке: рака Струмень у наваколлях Турава. Фота radzima.orgГл. таксама:
Жыткавічы: “Буры вугаль – экалагічнае бедства” Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |