СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПадарунак з Магілёва
Эдуарда Барысавіча падтрымалі і іншыя ўдзельнікі апошняга пленэру: Валерый Казлоўскі, Уладзімір Конанаў, Аляксандр Камардзін. Цудоўнай выявай «Яніны» папоўніў фонд і магілёўскі скульптар Карней Аляксееў. Нагадаем, што ён – член Беларускага Саюза мастакоў, неаднаразова паказваў свае творы на самых прэстыжных мастацкіх выставах. Паспяхова працуе ў жанры манументальнай і станковай скульптуры. Многія творы Карнея Іосіфавіча захоўваюцца ў музеях Беларусі, краін Садружнасці, а таксама ў Францыі, Італіі, Балгарыі... Светлагорцы ведаюць, што ён аўтар некалькіх выяў, якія ўпрыгожваюць наш горад. Сярод іх «Фаўна» і «Казачнае вандраванне». І вось прыемная навіна. Да 15-годдзя карціннай галерэі Карней Іосіфавіч падрыхтаваў яшчэ адзін падарунак – ахвяраваў 7 твораў малых скульптурных форм, зробленых з гіпсу і дрэва. Амаль усе яны належаць да партрэтнага жанру: «Студэнтка Аня», «Будаўнік А. Кірылава», «Муса Джаліль», «Прашу слова». Скульптар здолеў перадаць не толькі знешнюю, але і духоўную прыгажосць герояў сваіх твораў. Зрэшты, і ў іншых працах («Мутант», «Сон слімака») дасягае майстэрства, якое пераканаўча сведчыць аб яго самабытным таленце. У светлагорцаў ёсць цудоўная магчымасць пабачыць гэтыя скульптурныя творы ў нашай чарговай экспазіцыі. Ізяслаў Катляроў (Ранак-плюс. 2007. № 40.) Фота mk.by. На здымке: скульптура К. Аляксеева “Казачнае вандраванне”. Фота kimpress.by
Гл. таксама: «Незвычайная звычайнасць» Ларысы Журавовіч
Непадалёк ад міліцыі сапсавалі скульптуру
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |