СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSВобыск у Маслюкова: шукалі мінеральныя ўгнаенні
Яшчэ ў красавіку ў саўгасе “Баравікі” Светлагорскага раёну была нібыта спроба крадзяжу мінеральных угнаенняў, і па гэтай справе праходзіў адзін са сваякоў Т. Маслюкова. Па выніках расследвання, якое міліцыя правяла тады, нічога скрадзена не было, і справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Аднак цяпер следства раптам аднавілі ізноў. Калі верыць пастанове з санкцыяй светлагорскага пракурора, міліцыянты праз 5 месяцаў мусілі шукаць у кватэры “прадметы, якія маюць дачыненне да справы”. Участковы інспектар, старшы лейтэнат міліцыі Дзяніс Іванавіч Каткавец і следчы, лейтэнант міліцыі Дзмітрый Уладзіміравіч Казак пачалі ператрус з кніжных шафаў. Там міліцыянты знайшлі падшыўку мясцовай незалежнай газеты “Рэгіянальныя навіны”. Пра гэта яны пачалі кансультавацца з кімсці па мабілковым тэлефоне, аднак высветлілася, што ў падшыўцы толькі па 1 экземпляру кожнага выпуску. Нічога іншага, што б магло мець “дачыненне да справы”, выяўлена не было, і падчас вобыску нічога не вынята. У 2005 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, міліцыя праводзіла ў Т. Маслюкова агляд кватэры з мэтаю “пошуку наркотыкаў і зброі”. Цяперашні вобыск Т. Маслюкоў мае намер абскардзіць. Нагадаем, што 16 верасня праваахоўныя органы ў Светлагорску правялі агляд кватэры Арсенія Ягорчанкі, 17-гадовага студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні. Агляд праводзіўся па крымінальнай справе незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. 25 верасня Т. Маслюкоў, які навучаецца ў магістратуры гэтага ж універсітэта, быў дапытаны ў мясцовым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. 30 верасня міліцыя ў Светлагорску правяла ператрусы кватэраў у Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі, якія выступалі за захаванне сацыяльных ільготаў для інвалідаў, пенсіянераў і моладзі. «Наша ніва». 2007. 7 кастрычніка.
Гл. таксама: Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый
Допыт у КДБ у Светлагорску
7 тысяч долараў за адсутнасць сертыфікатаў
У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты
У Светлагорску у КДБ выклікаюць Рамана УсцінаваБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |