СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSГомель: старшыню арганізацыі АГП арыштавалі на 7 сутак
Было гэта 9 кастрычніка каля 14 гадзінаў. В. Палякоў вяртаўся з суду Чыгуначнага раёну, дзе таксама быццам за лаянку на супрацоўнікаў ДАІ асудзілі на 7 сутак арышту ягонага намесьніка Уладзімера Кацору. Міліцыя затрымала В. Палякова блізу 19-й гадзіны непадалёку ад яго дому. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Адна з заяўніц — Натальля Пруднікава, супрацоўніца ідэалягічнага аддзелу адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомелю. Разьбіралі справу за зачыненымі дзьвярыма. На суд не змаглі трапіць ні сябры, ні нават жонка палітыка Сьвятлана. Яны чакалі Палякова ля цэнтральнага ўваходу ў суд больш за 4 гадзіны, а яго завялі ў будынак з чорнага ўваходу. Суддзя не залічыў у тэрмін арышту каля 15 гадзінаў, якія Васіль Палякоў правёў у міліцыі й ізалятары часовага ўтрыманьня. Жонка палітыка Сьвятлана лічыць вырак абсурдным: “Ніколі ніводнага кепскага слова я ад Васіля ня чула. Ніколі! Гэта я вам шчыра кажу”. Назіральнікі мяркуюць, што арышт В. Палякова й ягонага намесьніка, прыхільніка руху “За Свабоду” Ўладзімера Кацоры невыпадковы. Яны зьвязваюць яго з заплянаванай на 12 кастрычніка сустрэчай у Гомелі апазыцыйных актывістаў з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу, а таксама з “Эўрапейскім маршам” у Менску. Гаворыць Кацярына, адна з гомельскіх актывістак Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП): “Калі ладзяцца нейкія вялікія акцыі апазыцыі, заўсёды адбываюцца рэпрэсіі. Гэтая практыка адладжаная, яна ўжо зацьвердзілася. Яны пішуць гэтыя пратаколы як пад кальку — лаяўся матам, супраціўляўся міліцыі. У гэтай улады, у гэтага рэжыму ўсё як на канвэеры”. Ілюстрацыя: эмблема АГП. Гл. таксама: Зампредседателя Гомельской областной организации ОГП В. Кацора получил 7 суток КДБ правёў вобыск у памяшканні Гомельскай арганізацыі АГП Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |