СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЖыткавічы: “Буры вугаль – экалагічнае бедства”
На здымке: рака Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Фота: zhyta.org
Жыхары горада Жыткавічы збіраюць подпісы супраць распрацоўкі радовішчаў бурага вуглю на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Подпісы збіраюцца пад зваротамі да галоўнага рэдактара газэты "Рэспубліка", а таксама да кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Л. І. Харужыка. У зваротах распрацоўка бурага вуглю называецца "экалагічным бедствам".Прыводзяцца аргументы пра эканамічную немэтазгоднасць распрацоўкі радовішчаў. Як вынікае з тэксту зваротаў, падпісанты просяць змясціць іх ліст на старонках газэты "Рэспубліка", а таксама накіраваць яго ў Нацыянальную Акадэмію навук для правядзення экалагічнай экспертызы праекта распрацоўкі бурых вуглёў.
Як распавяла адна з жыхарак Жыткавічаў, якая збірае подпісы, мясцовыя людзі занепакоеныя магчымым адсяленьнем у выніку будаўніцтва кар’ера па здабычы бурага вуглю. Радовішча вуглю знаходзяцца літаральна ў некалькіх кіламэтрах ад гораду.
Размовы пра распрацоўку бурых вуглёў у Жыткавіцкім раёне распаўсюджваюцца сярод тутэйшых жыхароў ад студзеня бягучага году. Мясцовыя ўлады не валодаюць інфармацыяй па гэтым пытаньні.
Міхал ПалескіБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |