СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSМіліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантыйУ Светлагорску 30 верасня міліцыя даставіла ў апорны пункт грамадзян Святлану Міхальчанку і Вольгу Янкоўскую. Затым міліцыянты правялі агляд кватэраў Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі. Гэтыя людзі пратэставалі супраць адмены сацыяльных гарантый для інвалідаў, пенсіянераў і моладзі. 30 верасня ў Беларусі праводзіўся «Сацыяльны марш» - збор подпісаў супраць адмены сацыяльных гарантый. У Светлагорску болей 30 грамадзян падалі ў раённы выканаўчы камітэт заявы з просьбай дазволіць правесці ў гэты дзень 11 пікетаў у розных местах для збору подпісаў. Аднак райвыканкам не даў дазвол на гэта па прычыне нібыта неправільнага афармлення заяў. “Мы не пашлі на тыя месцы, дзе меркавалі правесці пікеты. Мы ўзялі лістоўкі і пайшлі на “Маладзёжны” рынак. Я стаяла з партфэлем, і ў мяне было больш за 300 лістовак. Я ніякіх дзеяньняў не прадпрымала. Аднак міліцыянты адвялі ў апорны пункт” – распавяла Святлана Міхальчанка, якая да выхаду на пенсію працавала дырэктарам адной з мясцовых школ. Па словах С. Міхальчанкі, спачатку да яе падыйшоў дазнавацель міжраённага аддзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Аляксей Шагінаў, які затым па мабілковым тэлефоне выклікаў на дапамогу міліцыянтаў. Разам з С. Міхальчанкай міліцыя даставіла у апорны пункт яе знаёмую Вольгу Янкоўскую, якая мела з сабой каля 20 ўлётак і некалькі з іх раздала на рынку. У абодвух жанчын міліцыянты ў прысутнасці панятых правялі дагляд асабістых рэчаў і вынялі ўлёткі. «На нас склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне, але за якое – не патлумачылі – распавяла БелаПАН С. Міхальчанка. – Пратрымалі нас у міліцыі каля 3-х гадзін і адпусцілі. Але толькі мы прыйшлі да мяне дадому, як з'явіліся супрацоўнікі міліцыі Юрый Гарбачоў, Дзяніс Петрушко і Васіль Ятчанка.» Яны ў прысутнасці панятых правялі агляд кватэры і вынялі яшчэ 7 лістовак. Як кажа С. Міхальчанка, адзін з панятых быў у нецвярозым стане. “Яны адчынялі шафы, падымалі кнігі, паглядзелі ўсе пакоі, усе шафкі, тумбачкі, нават антрэсолі, усё, што можна было адчыніць. Усюды, па ўсіх пакоях паглядзелі. Там дзе кнігі ляжалі, газэты, яны прагарталі гэтыя кнігі” – сказала С. Міхальчанка карэспандэнту радыё «Свабода». Адзін з удзельнікаў ператрусу адмовіўся каментаваць па тэлефоне свае дзеянні карэспандэнту. Міліцыянты склалі пратакол і сышлі. У гэты ж дзень увечары міліцыя правяла агляд кватэры ў жыхара Светлагорска Сяргея Дайнекі. У яго забралі газеты «Таварыш», друкаваныя выданні, камп'ютарныя кампакт-дыскі і запісную кніжку. Паводле С. Міхальчанкі, міліцэйскія аўтамабілі ў гэты дзень стаялі каля ўсіх дамоў, дзе жывуць ініцыятары пікетаў. Вывеска ў адной з устаноў у пасёлку Парычы Светлагорскага раёна.
Гл. таксама: Допыт у КДБ у Светлагорску
7 тысяч долараў за адсутнасць сертыфікатаў
У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты Грамадзяне не атрымалі адказ ад Сьветлагорскага райвыканкама на заяву аб пікеце
Сьветлагорск: інвалідаў – на вуліцуБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |