СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПадзякі ўніверсітэта – лепшым удзельнікам раскопак
Улетку ў Светлагорскім раёне праходзілі археалагічныя раскопкі, у якіх узялі ўдзел болей за 120 хлопцаў і дзяўчын. З пачаткам навучальнага года самых актыўных удзельнікаў чакаў прыемны сюрпрыз: ім былі ўручаны падзякі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Падзякі падпісаў прарэктар універсітэта А. Гараноўскі і навуковы кіраўнік раскопак, доктар гістарычных навук С. Рассадзін. Гэта традыцыя існуе ўжо 10 гадоў: кожнае лета ў Светлагорску арганізуюцца групы моладзі, якія ўдзельнічаюць у краязнаўчых экспедыцыях. І штогод лепшыя ўдзельнікі з гэтых груп заахвочваюцца падзякамі ад устаноў, якія вядуць даследванні. Першыя падзякі былі ўручаны ў 1997 г. валанцёрам, якія працавалі ў археалагічнай экспедыцыі каля вёскі Адрубы, што ў Жлобінскім раёне. Сёлета навуковым кіраўніком раскопак у Светлагорскім раёне быў Сяргей Рассадзін – прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, і падзякі ўручаліся ад гэтай ВНУ. Праца ўсіх, хто ўдзельнічаў у раскопках, заслуговае добрай ацэнкі. Аднак пісьмовая падзяка ўніверсітэта – гэта высокі гонар для любога хлопца ці дзяўчыны, і атрымліваюць гэтае заахвочванне тыя, хто працаваў выключна зацікаўлена і старанна. Звычайна падзякі ўручаюцца там, дзе навучаецца ўдзельнік раскопак. У 2001 г. прафесар С. Рассадзін выявіў у архіве звесткі пра тое, што калісьці на беразе Бярэзіны стаяў горад Казімір. У 2006 г. светлагорскі журналіст і краязнаўца Віктар Раманцоў выказаў ідэю знайсці гэтае месца археалагічным спосабам. Летась дабраахвотнікі ад Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны разам з навукоўцамі правялі першыя раскопкі былога горада, а таксама археалагічнае абследванне Шацілак. Гэта паклала пачатак шырокім даследванням, якія былі падтрыманы раённымі ўладамі. Мяркуецца, што раскопкі будуць прадоўжаны і ў наступным годзе. На здымке: Андрэй Ясюкевіч, навучэнец індустрыяльнага каледжа – адзін з тых, хто ў ліпені 2 тыдні дабраахвотна працаваў на раскопках былога горада Казімір. Гэты горад стаяў калісьці на месцы цяперашняй вёскі Каралеўская Слабада-2 (Краснаўскі сельскі Савет Светлагорскага раёна). ![]() Гл. таксама: Не выключана, што Шацілкі ўзніклі ў VI стагоддзі (фотаэкспазіцыя) Фотагалерэя. 2007 г. Археалягічныя раскопкі ў Шацілках Краязнаўчая экспедыцыя каля Адрубаў адзначыла 10-годдзе (фотаэкспазіцыя) Раскопкі былога горада Казімір (фотаэкспазыцыя)
Фотагалерэя. 2007 г. Археалягічныя раскопкі ў Каралеўскай Слабадзе-2 Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |